Інгрыд Ільва Сунесдотэр (шведск.: Ingrid Ylva Sunesdotter; у 1180-я — 26 кастрычніка 1252) — шведская дваранка, жонка Магнуса Мінелшэльда і маці рэгента Біргера. Дакладныя гады яе нараджэння і смерці невядомыя; традыцыйна дата смерці адзначаецца як 26 кастрычніка 1252 года; таксама лічыцца, што гэта была дата яе пахавання і што яна ў рэчаіснасці памерла ў 1251 годзе.

Інгрыд Ільва
Нараджэнне 1180-я
Смерць 26 кастрычніка 1252(1252-10-26)
Бацька Суне Сік[d][1]
Муж Magnus Minniskiöld[d][2]
Дзеці Біргер Ярль[1], Eskil Magnusson[d], Karl Magnusson[d] і Elof[d][1]

Біяграфія

правіць
 
Царкоўная вежа Інгрыд Ільвы ў Б’ельбу.

Згодна Олаўсу Петры яна была дачкой Суне Сіка. Яна была замужам за Магнусам Мінелшэльдам з роду Фолькунгаў, магчыма была яго другой жонкай. Некалькі яго сыноў, народжаных або выхаваных Інгрыд Ільвай, займалі кіруючыя пасады: Эскіль стаў заканадаўцам ў Вестэргётландзе, Карл і Бенгт абодва сталі біскупамі Лінчэпінгу, а Біргер стаў ярлам Швецыі (яго сын пазней быў абраны каралём).

Аўдавеўшы, прыкладна ў 1208—1210 гадах, яна верагодна кіравала сваімі ўладаннямі ў Б’ельбу як галава сям’і, паколькі яе сыны былі яшчэ непаўналетнімі. Яна наведвала Царкоўную вежу, якая была яе улюбёным месцам; аднойчы падарыла царкве звон. Лічыцца, што яна часта жыла ў гэтай вежы ў небяспечныя часы. У 1234 годзе яе сын Біргер ажаніўся са шведскай прынцэсай Інгеборг Эрыксдоцір, а ў 1250 годзе ён стаў рэгентам і бацькам караля. Застаецца незразумелым, ці была Інгрыд Ільва на гэты момант яшчэ жывая, хаця лічыцца, што была. Верагодна яна не грала ніякай важнай ролі пры каралеўскім двары і, верагодна, аддавала перавагу застацца ў сваіх уладаннях. У адных крыніцах сцвярджаецца, што яна выйшла замуж за неназванага мужчыну, ад якога ў яе нарадзіўся сын Элаф Вінгад Піл, у той час у іншых крыніцах гаворыцца, што яна больш не брала шлюб.

Інгрыд Ільва ў легендах

правіць

У легендах, і, магчыма, на працягу жыцця, Інгрыд Ільва вядомая як Белая Ведзьма. Па легендзе яна магла валодаць магіяй, якую выкарыстала на карысць і дзеля сваёй сям’і. Існуе шмат гісторый пра яе магічныя здольнасці. Адна легенда абвяшчае, што аднойчы, калі Бьельбу падвергнуўся нечаканаму нападу з боку ворагаў сям’і, Інгрыд Ільва забралася на вяршыню царкоўнай вежы, і там разарвала падушку, пёры з якой рассыпаліся па зямлі і ператварыліся ў рыцараў у даспехах. Гэтыя чароўныя гісторыі не былі наветамі; у XIII стагоддзі ведзьмы не пераследаваліся, магія не была супрацьзаконнай, а здольнасць прымяняць магію лічылася вялікім і годным захаплення навыкам. Быў выразны падзел паміж белай і чорнай магіяй, і нават чорная магія яшчэ не была звязана з д’яблам або каралася смерцю, як гэта стала пазней. Яе імя было шырока вядома задоўга да таго, як яе сын стаў рэгентам, і яе меркаванае магічнае майстэрства выклікала захапленне ў людзей.

Яе паважалі і шанавалі за здольнасць прадказваць будучыню. У легендах гаворыцца, што на смяротным ложы яна прадказвала, што яе род будзе сядзець на шведскім троне, пакуль яе галава знаходзіцца высока[3]. Паводле падання, з-за гэтага прадказанні яе сын, рэгент, пахаваў маці ў вертыкальным становішчы ў вежы, з якой у яе было шмат чаго звязана[3].

Продкі

правіць

Зноскі

  1. а б в Pas L. v. Genealogics — 2003.
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. а б Christer Öhman (Swedish): Helgon, bönder och krigare. Berättelser ur den svenska historien (Saints, farmers and warriors. Stories from the history of Sweden)

Літаратура

правіць
  • Jan Guillou: «Häxornas försvarare» (шведск.)
  • Christer Öhman: «Helgon, bönder och krigare. Berättelser ur den svenska historien» (1994) (шведск.)

Спасылкі

правіць