Інгеборг Эрыксдоцір
Інгеборг Эрыксдоцір (шведск.: Ingeborg Eriksdotter каля 1212 ― каля 1254) ― шведская прынцэса і герцагіня, дачка караля Эрыка XI, старэйшая сястра караля Эрыка XI, жонка Біргера і маці караля Вальдэмара I.
Інгеборг Эрыксдоцір | |
---|---|
![]() | |
Нараджэнне | 1212 |
Смерць | 1254[1][2][…] |
Род | Дом Эрыкаў[d] |
Бацька | Эрык X, кароль Швецыі |
Маці | Рыхеза Вальдэмарсдатэр |
Муж | каля Біргер Ярль[3] |
Дзеці | Вальдэмар I Біргерсан[4], Магнус I Ладулас, Eric Birgersson[d], Benedict, Duke of Finland[d], Інгеборга Біргерсдотэр[d], Катарына Біргерсдоцір, Рыкіца Біргерсдоцір[4] і Kristina Birgersdotter[d][5] |
![]() |
Біяграфія правіць
Інгеборг была старэйшай дачкой караля Швецыі Эрыка X і яго жонкі Рыхезы Дацкай. Правяла сваю маладосць у выгнанні ў Даніі, пасля таго, як яе брат быў зрынуты з трона сваім апекуном і рэгентам ў 1229 годзе.
Каля 1234 года выйшла замуж за ярла Біргера. Іх жаніцьбу зладзіў яе брат Эрык ХІ, які аднавіў сваю барацьбу супраць узурпатара Кнута II і імкнуўся да саюзу з домам Фолькунгаў.
Прынцэса Інгеборг нарадзіла велізарную колькасць дзяцей свайму мужу. У 1250 годзе яе брат памёр, не пакінуўшы спадчыннікаў, і яе старэйшы сын Вальдэмар стаў яго спадчыннікам, а яе муж быў прызначаны рэгентам, пакуль той не дасягне паўналецця. Інгеборг тым самым стала каралевай-маці.
Пасля смерці брата Эрыка атрымала ў спадчыну яго уладанні, будучы адзінай жывой сваячкай. Нават ва ўзросце сарака гадоў працягнула нараджаць дзяцей, і яе смерць, як мяркуюць, адбылася з-за пасляродавых ускладненняў, магчыма, пасля нараджэння двайнят.
Дзеці правіць
Наступныя дзеці Інгеборг Эрыксдоцір дажылі да сталага ўзросту:
- Рыкіца Біргерсдоцір (нар. 1238), у 1251 годзе выйшла замуж за Хакон Маладога, суправіцеля караля Нарвегіі Хокана Старога, а пасля яго смерці ― за Генры, князя Верле.
- Вальдэмар I Біргерсан (нар. 1238), кароль Швецыі ў 1250―1275 гадах, кіраваў у частцы Гёталанда да 1278 года.
- Крысціна Біргерсдоцір, выходзіла замуж меркавана некалькі разоў, адным з яе мужоў быў Сіге Гутармсан.
- Магнус Ладулас (нар. 1240), герцаг Сёдэрманланда, кароль Швецыі 1275―1290 гады.
- меркавана: Катарына Біргерсдоцір (нар. 1245), жонка Зігфрыда, графа Ангальта.
- Эрык Біргерсан (нар. 1250).
- меркавана: Інгеборг Біргерсдоцір(нар. каля 1254, пам. 30 чэрвеня 1302), выйшла замуж за Іагана I, герцага Саксоніі у 1270 годзе.
- Бенедыкт, герцаг Фінляндыі (нар. 1254), біскуп Лінчэпінга.
Продкі правіць
Зноскі
- ↑ Ingeborg — 1917.
- ↑ Lundy D. R. Ingeborg Eriksdottir // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Pas L. v. Genealogics — 2003.
Літаратура правіць
- Cronica Principum Saxonie, MGH SS XXV, p. 476
- Lars O. Lagerqvist; Lars O. Lagerqvist. "Sverige och dess regenter under 1.000 år",("Sweden and its regents during 1000 years") (шведск.). — Albert Bonniers Förlag AB, 1982. — ISBN 91-0-075007-7.