Катарына Біргерсдоцір

Катарына Біргерсдоцір з Б’ельбо (шведск.: Katarina Birgersdotter; 1245—1289) — шведская дваранка XIII стагоддзя з дому Б’ельбу (Фолькунгаў). Яна была прынцэсай Анхальт-Цэрбстскай[1].

Катарына Біргерсдоцір
Дата нараджэння XIII стагоддзе
Дата смерці 1289
Бацька Біргер Ярль
Маці Інгеборг Эрыксдоцір
Муж каля Siegfried I, Prince of Anhalt-Zerbst[d]
Дзеці Albert I, Prince of Anhalt-Zerbst[d]

Біяграфія правіць

Катарына Біргерсдоцір была дачкой шведскага рэгента Біргера Магнусана і прынцэсы Інгеборг Эрыксдотэр Шведскай . Яе старэйшы брат Вальдэмар Біргерсан быў каралём Швецыі з 1250 па 1275 год. 17 кастрычніка 1259 года Катарына выйшла замуж за Зігфрыда I, князя Анхальт-Цэрбстскага (каля 1230—1298), рэгента княства Анхальт і прадстаўнікаАсканскага роду[2][3].

Дзеці правіць

  • Альберт I, князь Анхальт-Цэрбстскі (пам. 17 жніўня 1316)[4];
  • Прынц Генрых Анхальт-Цэрбстскі (пам. 13 снежня 1340 / 28 сакавіка 1341), пробашч у Гальберштаце;
  • Прынц Зігфрыд Анхальт-Цэрбстскі (пам. 25 лютага 1317), канонік у Магдэбургу;
  • Прынц Герман Ангальт-Цэрбстскі (пам. 24 чэрвеня 1328), тэўтонскі рыцар, комтур у Дэсау ў 1327 годзе;
  • Прынцэса Агнеса Анхальт-Цэрбстская (пам. 17 жніўня 1316), ігумення ў Косвізе;
  • Прынцэса Гедвіга Анхальт-Цэрбстская (пам. 24 лютага 1319), ігумення ў Косвізе;
  • Прынцэса Альжбета Анхальт-Цэрбстская (пам. 17 жніўня 1316), манахіня ў Косвізе;
  • Прынцэса Юдзіф Анхальт-Цэрбстская (пам. 17 жніўня 1316), манахіня ў Косвізе;
  • Прынцэса Канстанцыя Анхальт-Цэрбстская (пам. 17 жніўня 1316), манахіня ў Косвізе;
  • Прынцэса Сафія Анхальт-Цэрбстская (каля 1260 — пасля 9 студзеня 1290); выйшла замуж за Людвіга Хакеборнскага (каля 1235 — 5 кастрычніка 1298), сына Альбрэхта III, графа Хакеборна.

Зноскі

  1. Folkungaätten. Svenskt biografiskt lexikon.
  2. Birger Magnusson. Svenskt biografiskt lexikon.
  3. Ingeborg. Svenskt biografiskt lexikon.
  4. Albrecht I. (Graf von Anhalt-Zerbst). Allgemeine Deutsche Biographie.