Рыкіца Біргерсдоцір

Рыкіца Біргерсдоцір (шведск.: Rikissa Birgersdotter, нар. каля 1237 — пам. 1288) — дачка Біргера Ярла, у замужжы — каралева Нарвегіі, пазней княгіня Верле і Гюстраў ў Мекленбурзе.

Рыкіца Біргерсдоцір
Нараджэнне XIII стагоддзе
Смерць 1288
Род Фолькунгі
Бацька Біргер Ярль[1]
Маці Інгеборг Эрыксдоцір[1]
Муж Haakon the Young[d][2] і Henry I of Werle[d][2]
Дзеці Rixa of Werle[d] і Sverre Magnus Haakonsson[d][1]

Рыкіца была старэйшай дачкой рэгента Швецыі Біргера Ярла і яго жонкі Інгеборг Эрыксдоцір. З’яўлялася сястрой шведскіх каралёў Вальдэмара Біргерсана і Магнуса I. Шлюб Рыкіцы з спадчыннікам нарвежскага пасаду Хоканам Хокансанам павінен быў умацаваць ўплыў шведскага рэгента Ярла Біргера пры нарвежскім двары. Яшчэ да заключэння гэтага шлюбу Хокан быў абвешчаны пераемнікам каралеўскага звання, і з 1240 года ён становіцца суправіцелем бацькі. Рыкіца атрымала тытул каралевы і карысталася уплывам пры нарвежскім двары, які яшчэ больш узмацніўся пасля нараджэння сына, Сверэ Хокансана (1252—1261), які атрымаў пры нараджэнні тытул «юнкер Сверэ» (аж да XIV стагоддзя юнкер быў тытулам для сыноў валадарных князёў). Сверэ выхоўваўся ў Бергене, і каралеўскі двор у сувязі з гэтым доўгі час там знаходзіўся.

Пасля смерці ў 1257 годзе свайго мужа, караля Хокана, Рыкіца страціла сваё прывілеяванае становішча ў Нарвегіі, хоць у яе там ва ўласнасці і засталіся значныя рэсурсы. Каралём і суправіцелем Хокана IV стаў брат Хокана, Магнус, аднак Рыкіца магла разлічваць, што пасля трон атрымае ў спадчыну яе сын Сверэ. У 1258 годзе Рыкіца вяртаецца да свайго бацькі ў Швецыю, але Сверэ застаўся са сваім дзедам, каралём Хоканам IV Старым у Бергене. Узімку 1260—1261 года ён там і памёр. Рыкіца ж пазней выходзіць замуж за мекленбургскага князя Генрыха I.

Продкі правіць

Зноскі

  1. а б в Lundy D. R. The Peerage
  2. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура правіць