Рыхеза Дацкая
Рыхеза Дацкая (дацк.: Richeza af Danmark, шведск.: Rikissa av Danmark; 1182, Рынгстэд, Зеландыя — 8 мая 1220, Рынгстэд, Зеландыя) — дацкая прынцэса з дынастыі Эстрыдсенаў, дачка Вальдэмара I Вялікага, караля Даніі; жонка караля Швецыі Эрыка X.
Рыхеза Дацкая | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Інгегерд Біргерсдотэр | ||||||
Пераемнік | Хелена Петэрсдатэр Странгэ | ||||||
Нараджэнне |
1182[1] |
||||||
Смерць |
8 мая 1220 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Эстрыдсены | ||||||
Бацька | Вальдэмар I Вялікі | ||||||
Маці | Сафія Валадараўна | ||||||
Муж | Эрык X, кароль Швецыі[2] | ||||||
Дзеці | Інгеборг Эрыксдоцір, Эрык Шапялявы, Sofia Eriksdotter of Sweden[d], Mariana de Suecia[d], Martha Eriksdotter[d] і Helen Eriksdottir[d][3] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
![]() |
БіяграфіяПравіць
Рыхеза Дацкая нарадзілася ў 1190 годзе. Яна была дачкой караля Вальдэмара I Дацкага і князёўны Сафіі Менскай. Рыхеза атрымала імя ў гонар бабулі па матчынай лініі, каралевы Рыхезы Польскай.
У 1210 годзе кароль Эрык X Шведскі, які зрынуў свайго папярэдніка караля Сверкера II Шведскага, жадаючы добрасуседскіх адносін з Даніяй, ў якой традыцыйна падтрымлівалі дынастыю Сверкераў супраць дынастыі Эрыксанаў, ажаніўся з Рыхезай Дацкай, сястрой караля Вальдэмара II Дацкага.
Пры жыцці мужа, каралева нарадзіла выключна дачок, і толькі пасля яго смерці ў 1216 годзе, былая ў той час цяжарнай, ўдава каралева нарадзіла адзінага сына, будучага караля Эрыка XI Шведскага. Новы кароль Юхан I Шведскі з дынастыі Сверкераў выгнаў са Швецыі членаў дынастыі Эрыксанаў. Разам з дзецьмі, Рыхеза Дацкая вярнулася на радзіму, дзе памерла ў 1220 годзе, не дажыўшы ні да ўсшэсця яе сына на пасад Швецыі ў 1222 годзе, ні да вяселляў сваіх дачок.
Сям’яПравіць
У сям’і Рыхезы дацкай і Эрыка X шведскага нарадзіліся чатыры дачкі і адзін сын.
- Сафія Эрыксдотэр Шведская (пам. 1241), выйшла замуж за Генрыха III Борвіна Растокскага.
- Марта Эрыксдоттер Шведская, выйшла замуж за Нільса Сікстенссона Шпаре.
- Інгеборг Эрыксдоцір (пам. 1254), выйшла замуж за Біргера Ярла, рэгента Швецыі.
- Мар’яна, выйшла замуж за герцага Памераніі.
- Эрык XI Шведскі (1216—1250), кароль Швецыі.
ПродкіПравіць
Зноскі
- ↑ https://www.findagrave.com/memorial/15919788
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
СпасылкіПравіць
- Рыхеза Дацкая на сайце дацкага біяграфічнага лексікону.
- Åke Ohlmarks. Alla Sveriges drottningar (Усе каралевы Швецыі) (шведск.)