Рыкса Баляславаўна
Рыкса Баляславаўна, альбо Рыхеза Польская (польск.: Ryksa Bolesławówna, шведск.: Rikissa Boleslavsdotter av Polen; 1116 — пасля 25 снежня 1155) — каралева Швецыі, дачка князя Польшчы Баляслава III і Саламеі фон Берг-Шэлклінген.
Рыкса Баляславаўна | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ульфільда Хакансдотэр | ||||||
Пераемнік | Ульфільда Хакансдотэр Крысціна Дацкая |
||||||
Нараджэнне |
12 красавіка 1116[1][2] |
||||||
Смерць |
25 снежня 1156[3] (40 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Пясты | ||||||
Бацька | Баляслаў III Крывавусты | ||||||
Маці | Саламея фон Берг-Шэлклінген[d] | ||||||
Муж | Магнус I Моцны[4], Валадар Глебавіч[4] і Сверкер I[5] | ||||||
Дзеці | Кнуд V, Бурыслеў Сверкерсан[d], Сафія Валадараўна і Васілька Валадаравіч |
БіяграфіяПравіць
У 1127—1129 гадах выдана замуж за Магнуса Моцнага, сына дацкага караля Нільса. Магнус прэтэндаваў на каралеўскі сталец Швецыі, хоць быў абраны толькі гётамі і яго ўлада распаўсюджвалася толькі на Вестэргёталанд. Шлюб быў заключаны як саюз Даніі і Польшчы для барацьбы з вендамі — саюзнікамі Кнуда Лаварда[6].
Забойства Кнуда Лаварда стала прычынай грамадзянскай вайны ў Даніі, у якой прыхільнікі караля пацярпелі паразу. Пасля гібелі Магнуса ў бітве каля бухты Фоцевік, Рыкса разам з сынам Кнудам найверагодней вярнулася ў Польшчу, дзе ў 1135/1136 годзе выйшла замуж за Валадара Глебавіча з роду Ізяславічаў Полацкіх, будучага князя менскага (1151—1159, 1165—1167)[7]. Такім чынам сфармаваўся саюз Баляслава III з полацкімі князямі супраць Эрыка II і спадчыннікаў Уладзіміра Манамаха (у прыватнасці, наўгародскім князем Усеваладам Мсціславічам). Адной з мэтаў новага альянсу была падтрымка дамаганняў сына Рыксы і Магнуса на каралеўскі сталец Даніі. Аднак пасля выгнання Усевалада з Ноўгарада (1136), смерці Эрыка II (1137) і Баляслава III (1138) саюз распаўся, разам з ім распаўся і шлюб[6].
Пасля адрачэння Эрыка III у 1146/1147 годзе, Кнуда абралі каралём у Ютландыі. У канцы 1140-х гадоў Рыкса развялася з Валадаром, і яе наступны шлюб (пасля 1143 года, верагодна ў 1147/1148 годзе) з аўдавелым каралём Швецыі Сверкерам, магчыма, быў звязаны са стварэннем кааліцыі якраз для падтрымкі Кнуда.
Дачка Рыксы і Валадара Сафія пазней была выдана замуж за сына Кнуда Лаварда, дацкага караля Вальдэмара[8].
Памерла Рыкса пасля 25 снежня 1155, напэўна, у Кракаве.
Зноскі
- ↑ Rikissa — 1917.
- ↑ Richeza // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Richeza of Poland, Queen of Sweden // https://pantheon.world/profile/person/Richeza_of_Poland,_Queen_of_Sweden Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ (unspecified title) Праверана 4 мая 2021.
- ↑ а б Абстракт статьи De russiske ægteskaber. Dynasti- og alliancepolitik i 1130ernes danske borgerkrig, John Lind, Historisk Tidsskrift 92:2, 225—261. (англ.)
- ↑ По данным сайта Генеалогия (руск.)
- ↑ Джаксон Т. Н.. О скандинавских браках Ярослава Мудрого и его потомков(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2021. Праверана 27 верасня 2006.