Магнус I Моцны
Магнус Моцны (дацк.: Magnus den Stærke, шведск.: Magnus den starke; 1106? — 4 чэрвеня 1134) — скандынаўскі кіраўнік, які кіраваў як дацкі герцаг у Гёталандзе (каля 1125 — каля 1130). Быў сынам дацкага караля Нільса і Маргарэты Фрэдкулы (шведск.: Margareta Fredkulla), дачкі шведскага караля Інгэ I.
Магнус I Моцны | |
![]() | |
Дзейнасць | манарх |
---|---|
Нараджэнне | 1106 ці 1107[1] |
Смерць | 4 чэрвеня 1134[1] |
Пахаванне | |
Бацька | Нільс |
Маці | Маргарэт Фрэдкула[d] |
Жонка | Рыхеза Польская[d] |
Дзеці | Кнуд V |
БіяграфіяПравіць
Прэтэндаваў на шведскі трон пасля смерці Інгэ II. Гёты (тагачаснае насельніцтва Гёталанда) абралі яго сваім каралём, але свеі запрацівіліся, і ў 1130 ён быў выгнаны са Швецыі каралём свеяў Сверкерам.
Вярнуўшыся ў Данію, Магнус уступіў у канфлікт з герцагам Шлезвіга Кнудам Лавардам і забіў яго. Гэта забойства справакавала грамадзянскую вайну ў Даніі, і ў бітве ў бухты Фотэвік Магнус загінуў.
Сын Магнуса і Рыхезы Польскай Кнуд пазней таксама змагаўся за дацкую карону.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Magnus Nilsson — 1917.