Ульфільда Хакансдотэр

Ульфільда Хакансдотэр (шведск.: Ulfhild, англ.: Wulfhild, Wolfhild 1095 — каля 1148) — сярэднявечная скандынаўская каралева, двойчы каралева Швецыі 1117 — каля 1125 і каля 1134 — каля 1148) і аднойчы каралева Даніі (каля 1130 — каля 1134). У першым шлюбе была жонкай караля Швецыі Інгэ Малодшага, у другім — караля Даніі Нільса, а ў трэцім — караля Швецыі Сверкера I. Яна называецца як фатальная жанчына сярэднявечнай Скандынавіі, а таксама дабрадзейкаю каталіцкай царквы.

Ульфільда Хакансдотэр
шведск.: Ulvhild Håkansdotter
Каралева-кансорт Швецыі
каля 1116/17 — каля 1125
каля 1134 — каля 1148
Папярэднік Рагнгільда Шведская
Рыкса Баляславаўна
Пераемнік Рыкса Баляславаўна
Нараджэнне 1090-я ці 1095
Смерць 1148
Род Дынастыя Стэнкіляў
Бацька Хакан Фінсан[d][1]
Маці NN[d][2]
Муж Нільс[3], Сверкер I[3] і Інгэ II Малодшы[3]
Дзеці Карл Сверкерсан, Хелена Шведская[1] і Ёхан Сверкерсан[d][1]
Дзейнасць палітык
Ульфільда Хакансдотэр, каралева Швецыі і Даніі, як мяркуецца пахавана ў манастыры Альвастра.

БіяграфіяПравіць

Ульфільда Хакансдотэр нарадзілася ў Нарвегіі. Сага «Прыгожая скура» называе яе бацькам нарвежскага магната Хакана Фінсана. Імя яе маці не захавалася, аднак сучасныя гісторыкі мяркуюць, што яе маці магла быць Былая каралева Нарвегіі і Даніі Маргарэт Фрэдкула, дачка Інгэ Старэйшага[4].

Першы шлюбПравіць

Юная Ульфхільда была выдадзена замуж за шведскага караля Інгэ Малодшага прыкладна ў 1116—17 гадах. У іх не было дзяцей. Інгэ быў малодшым з двух кіруючых братоў. Старэйшы брат, кароль Філіп, памёр у 1118 пры невядомых абставінах, пакінуўшы Інгэ адзіным кіраўніком. Кароткая хроніка ў «Законе Готланда» абвяшчае, што кароль Інгэ памёр ад злога напою ў Эстэргётландзе. Некаторыя пазнейшыя крыніцы называюць месцам забойства абацтва Урэта. Гэта здарылася да 1129 года, хоць дакладная дата невядомая[5].

Другі шлюбПравіць

Праз некаторы час пасля смерці караля Інгэ Ульфхільда пераехала ў Данію, а не вярнулася ў Нарвегію. Магчыма, яна зрабіла гэта, каб запатрабаваць прытулку: у яе па ўсёй бачнасці былі сваякі і саюзнікі ў Даніі, у той час як у Швецыі была палітычная нестабільнасць[6]. Яна выйшла замуж за караля Даніі Нільса пасля смерці яго першай жонкі, Маргарэт Фрэдкулы са Швецыі каля 1130 года. Шлюб прыкладна супаў з абвяшчэннем сына Нільса Магнуса Моцнага каралём у некаторых частках Швецыі. Тым не менш, Ульфхільда нацкавала свайго пасынка Магнуса на яго стрыечнага брата і суперніка Кнуда Лаварда[7]. Кнуд быў у канчатковым выніку забіты Магнусам ў 1131 годзе.

У Даніі пачалася грамадзянская вайна, калі Нільс і Магнус выступілі супраць прэтэндэнта Эрыка Эрыксана. Шлюб паміж Нільсам і Ульфхільдай ня быў гарманічным, да таго ж Нільс быў на 20-30 гадоў старэйшы за сваю жонку. Летапісец Саксон Граматык піша пра драматычнае расставанні: «Між тым шведы, калі яны пачулі, што Магнус быў заняты вайной у Даніі, абвясцілі свайго суайчынніка па імі Сверкер, чалавека нізкага паходжання, сваім каралём; не таму, што яны яго настолькі шанавалі, але таму, што не хацелі, каб ім кіраваў іншаземец. Паколькі на чале яны прывыклі мець суайчынніка, яны не маглі пагадзіцца з тым, каб імі кіраваў іншаземец. Нільс ажаніўся на Ульфхільдзе з Нарвегіі пасля смерці Маргарэт. Сверкер пісаў ёй і папрасіў ад яе кахання. Неўзабаве пасля гэтага ён таемна павёз яе ад мужа і прымусіў выйсці за яго замуж. З гэтай палюбоўніцай, якую ён ілжыва назваў сваёй жонкай, ён прыжыў сына Карла, які стаў каралём пасля яго»[8].

Трэці шлюбПравіць

Уцёк Ульфхільды з Даніі не датаваны, але павінен быў мець месца паміж 1132 і 1134 гадамі. Цікаўная гісторыя ўцёкаў можа быць растлумачаная пазіцыяй Ульфхільды. Будучы ўдавой Інгэ II, яна мела уладанне і ўплыў вымерлага дома Стэнкіляў. Калі яе пасынка Магнуса выслалі са Швецыі, шлюб з Ульфхільдай ўзаконіў ўзыходжанне Сверкера на пасад, які не быў каралеўскай крыві. Наколькі вядома, не было ніякіх пярэчанняў (акрамя частковага саксонскага) супраць яе трэцяга шлюбу або супраць законнасці яе дзяцей. Наадварот, клерыкальныя хронікі высока адклікаюцца аб Ульфхільдзе, бо яна была дабрадзейкаю царквы. Па ініцыятыве Ульфхільды былі запрошаныя цыстэрцыянцы, якія заснавалі абацтва Альвастра і Нідала у 1143 годзе[9]. Альвастра была заснавана на зямлі, якая была часткай вясельнага дару Сверкера Ульфхільдзе[10].

Ульфхільда памерла паміж 1143 і 1150 гадамі, прабыўшы каралевай як мінімум дзесяць гадоў. Сверкер ажаніўся ў другі раз з Рыхезай Польскай, удавой Магнуса, караля Гётэленда, суперніка Сверкера. Гэта таксама быў палітычна матываваны шлюб, які, магчыма, быў накіраваны на тое, каб прыцягнуць апошнія рэшткі партыі Магнуса да Сверкеру[11].

Сям’я і дзеціПравіць

Хоць Ульфхільда тройчы выходзіла замуж, вядома толькі аб чатырох дзецях якія выжылі — усе ад яе трэцяга шлюбу з каралём Швецыі Сверкерам.

  • Хелена Сверкерсдотэр (росквіт 1157), каралева Даніі, у 1156 годзе выйшла замуж за Кнуда V. Пазней манашка ў манастыры Урэта.
  • Ёхан Сверкерсан (пам. каля 1152), ярл, забіты сялянамі ў апошнія гады праўлення бацькі.
  • Карл Сверкерсан (пам. 1167), пасля забойства бацькі кіраваў на часцы тэрыторый Гёталанда, пазней атрымаў трон Швецыі ад дынастычных супернікаў Эрыка IX і Магнуса Хенрыксена.
  • Інгегерд Сверкерсдотэр (пам. 1204), абатыса манастыра Урэта.

ПродкіПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Lundy D. R. The Peerage
  2. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  3. 3,0 3,1 3,2 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. Adolf Schück, «Drottning Ulvhilds härkomst», Personhistorisk tidskrift, 1953, pp. 29-30. http://personhistoriskasamfundet.org/1950-1970/
  5. Peter Sawyer. När Sverige blev Sverige. Alingsås: Viktoria, 1991, pp. 38-9.
  6. Dick Harrison, Sveriges historia 600—1350. Stockholm: Norstedts, 2009, p. 210.
  7. Adolf Schück, «Drottning Ulvhilds härkomst», Personhistorisk tidskrift, 1953, p. 27. http://personhistoriskasamfundet.org/1950-1970/
  8. Saxo Grammaticus, Danmarks krønike. København; Asschenfeldt’s Stjernebøger, 1985, II, pp. 81.
  9. Sven Tunberg, Sveriges historia till våra dagar. Andra delen. Äldre medeltiden. Stockholm: P.A. Norstedt & Söners Förlag, 1926, p. 41; Dick Harrison, Sveriges historia 600—1350. Stockholm: Norstedts, 2009, p. 174.
  10. Sven Tunberg, Sveriges historia till våra dagar. Andra delen. Äldre medeltiden. Stockholm: P.A. Norstedt & Söners Förlag, 1926, p. 41.
  11. Sawyer, Peter. När Sverige blev Sverige. Alingsås: Viktoria, 1991, p. 42.

ЛітаратураПравіць

  • Sven Tunberg, «Ulfhild», in Nordisk Familjebok, 2nd Edition, [1]
  • Lars O. Lagerqvist. "Sverige och dess regenter under 1.000 år",("Sweden and its rulers during 1000 years") (шведск.) . — Albert Bonniers Förlag AB, 1982. — ISBN 91-0-075007-7.
  • Gunnar Hedin, Sveriges kungar och drottningar under 1000 år (The kings and Queens of Sweden during 1000 years) (In Swedish). Borås: Företagsgruppen, 2002 (ISBN 91-631-2020-8).