Карл Сверкерсан
Карл VII Сверкерсан (шведск.: Karl Sverkersson) — ярл Гёталанда (з 1155) і кароль Швецыі ў 1160—1167 гг. Яго парадкавы нумар «сёмы» звязаны з наяўнасцю легендарных шведскіх конунгаў, пра якіх, аднак, нічога не вядома. Карл Сверкерсан быў першым шведскім каралём з імем Карл, які існаваў дакладна.
Карл VII Сверкерсан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
шведск.: Karl VII. | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Магнус Хенрыксен | ||||||
Пераемнік | Кнут Эрыксан | ||||||
Нараджэнне | 1130 | ||||||
Смерць |
12 красавіка 1167[1] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Дом Сверкераў | ||||||
Бацька | Сверкер I | ||||||
Маці | Ульфільда Хакансдотэр | ||||||
Жонка | Крысціна Стыгсдотэр Хвідэ[2] | ||||||
Дзеці | Сверкер Карлсан | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьКарл Сверкерсан быў супернікам Эрыка IX і кіраваў у Гёталандзе яшчэ падчас яго кіравання. У 1161 г. у бітве пры Эрэбру Карл разбіў Магнуса Хенрыксена.
Пасля смерці Магнуса Карл быў прызнаны каралём усёй Швецыі. Падчас кіравання Карла таксама было заснавана шведскае біскупства, у 1164 годзе першым біскупам стаў Стэфан з кляштара Альвастра.
Увесну 1167 года Карл быў забіты ў Вісінгсё, верагодна, людзьмі Кнута Эрыксана, і быў пахаваны ў кляштары Альвастра.
Сям’я
правіцьКарл быў у шлюбе з Крысцінай Стыгсдотэр Хвідэ, датчанкай, дачкой Стыга Хвіталедэра, жонка якога была сястрой Вальдэмара Вялікага. Вядомы толькі адзін сын Карла, Сверкер, які стаў каралём Швецыі пасля смерці Кнута Эрыксана.
Зноскі
- ↑ Karl Sverkersson — 1917.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.