Магнус Хенрыксен

кароль Швецыі (1160—1161)

Магнус Хенрыксен (таксама вядомы як Магнус Хенрыксан) — кароль Швецыі, які кіраваў у 1160—1161 гг.

Магнус Хенрыксен
Нараджэнне 1130[1]
Смерць 1161[2][1] ці 1161
Месца пахавання
Род Эстрыдсены
Бацька Henrik Skadelår[d]
Маці Інгрыд Рагнвальдсдотэр
Жонка Брыгіда Харальдсдоцір[3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Невядомая магіла ў абацтве Врэта, верагодна прызначаная для Магнуса Хенрыксена.

Біяграфія

правіць

Магнус Хенрыксен быў дацкім лордам, апошнім нашчадкам Стэнкіля на шведскім прастоле, яго маці Інгрыд была ўнучкай Інгэ Старэйшага. Яго бацька Хенрык Шатэлар быў датчанінам, і гэтым тлумачыцца дацкі канчатак «-сен» у яго імі.

Магнус ажаніўся са сваёй зводнай сястрой Біргідай, незаконнай дачкой Харальда IV. Ён лічыцца забойцам Сверкера I і Эрыка IX Святога. Пасля забойства апошняга ў 1160 годзе здолеў заняць прастол, аднак у бітве пры Эрэбру ў 1161 быў разбіты Карлам Сверкерсанам.

У адпаведнасці з працамі Нільса Алунда, які, у сваю чаргу, спасылаецца на Стурэ Боліна, ёсць усе падставы меркаваць, што надмагільны камень з Врэеты, які лічыцца надмагіллем караля Магнуса Нільсана, стрыечнага брата бацькі Магнуса Хенрыксена, насамрэч належыць самому Магнусу, і што яго магіла, у такім разе, павінна знаходзіцца дзесьці на тэрыторыі манастыра[4] .

Зноскі

  1. а б Maunu Henrikinpoika // Kansallisbiografia / пад рэд. M. KlingeSuomalaisen Kirjallisuuden Seura, Suomen Historiallinen Seura. — ISSN 1799-4349 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Magnus Henriksson — 1917.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. Nils Ahnlund i Historisk tidskrift 1945 s. 336

Спасылкі

правіць