Харальд IV Гілі

кароль Нарвегіі (1130—1136)

Харальд IV (стар.-ісл. Haraldr gilli or Haraldr gillikristr; памёр 14 снежня 1136) — кароль Нарвегіі. Нарадзіўся ў Ірландыі.

Харальд IV Гілі
Харальд Гілі праходзіць выпрабаванне агнём
Харальд Гілі праходзіць выпрабаванне агнём
манарх Нарвегіі[d]
1130 — 14 снежня 1136
Папярэднік Сігурд I Крыжак
Пераемнік Сігурд II Харальдсан
Нараджэнне 1102[1]
Смерць 14 снежня 1136(1136-12-14)
Род дынастыя Гілі[d]
Бацька Магнус III
Жонка Інгрыд Рагнвальдсдотэр[2] і Bjaðǫk[d]
Дзеці Сігурд II Харальдсан, Інгэ I Гарбаты, Эйстэйн II[d][3], Магнус Харальдсан[d], Брыгіда Харальдсдоцір[3], Маргарэт Харальдсдоцір[d][3] і Maria (?)[d][3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прыкладна ў 1127 годзе ён прыбыў у Нарвегію і абвясціў сябе сынам Магнуса III, які быў у Ірландыі незадоўга да сваёй смерці ў 1103 годзе, і адзінакроўным братам кіруючага караля Сігурда I.

Ён паспяхова прайшоў выпрабаванне агнём, і Сігурд прызнаў іх сваяцтва пры ўмове, што Харальд не будзе прэтэндаваць на ўладу, пакуль жывы сын Сігурда Магнус. Быўшы ў добрых адносінах з каралём, Харальд выконваў умовы пагаднення да яго смерці ў 1130 годзе. Паміж ім і Магнусам разгарэлася вайна. Пасля некалькіх бітваў апошні быў захоплены, аслеплены і кінуты ў турму.

Харальд Гілі кіраваў краінай да 1136 года, калі быў забіты Сігурдам Слембэ, яшчэ адным незаконным сынам Магнуса III. Яго спадчыннікамі сталі законнанароджаны сын Інгэ Харальдсан і двое пазашлюбных.

Грамадзянскія войны ў Нарвегіі пачаліся прыблізна з яго ўзяходжання на трон і доўжыліся з 1130 па 1217 год.

Наступным каралём Нарвегіі па імі Харальд стаў толькі ў канцы XX стагоддзя Харальд V.

Зноскі

  1. https://nbl.snl.no/Harald_4_Gille
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. а б в г Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

правіць