Інгэ I Гарбаты

кароль Нарвегіі (1136—1161)

Інгэ Харальдсан, або Інгэ I Гарбаты (стар.-сканд.: Ingi krókhryggr; 1135 — 3 лютага 1161) — кароль Нарвегіі на працягу амаль усяго свайго кароткага жыцця. Адзіны законны сын Харальда IV і ўнучкі шведскага караля Інгэ Стэнкільсана (у гонар якога і названы). Яго кіраванне было адзначана бесперастаннай барацьбой з пазашлюбнымі сынамі Харальда і іх нашчадкамі.

Інгэ I Гарбаты
манарх Нарвегіі[d]
1136 — 1161
Папярэднік Харальд IV Гілі
Пераемнік Хокан II Шыракаплечы
Нараджэнне 1135[1][2]
Смерць 3 лютага 1161(1161-02-03)
Месца пахавання
Род Род Харальда I Прыгожавалосага[d]
Бацька Харальд IV Гілі
Маці Інгрыд Рагнвальдсдотэр
Дзеці Ён Куўлунг[d]
Веравызнанне хрысціянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пасля смерці Харальда IV падгадаваны Інгэ быў абвешчаны каралём разам са сваім адзінакроўным братам, Сігурдам II. Іх апекунам удалося адолець некалькіх прэтэндэнтаў на прастол — Магнуса IV і Сігурда Слембэ. У 1142 годзе ў Нарвегіі з'явіўся трэці кіраўнік — Эйстэйн Магнусан, які называў сябе сынам Харальда; яму адышла траціна Нарвежскага каралеўства.

З імем Інгэ Харальдсана звязана заснаванне Нідараскага біскупства — зародка самастойнай Нарвежскай царквы. У 15-гадовым узросце Інгэ старшынстваваў на Бергенскім з'ездзе знаці і духавенства. Яго палітычная самастойнасць выклікала зайздрасць Сігурда і Эйстэйна, якія сталі рыхтаваць яго звяржэнне.

Армія Інгэ I Гарбатага ў бітве пры Осла ў 1161 годзе. Мастак Вільгельм Ветлезен

З 1155 года ў Нарвегіі пачаўся перыяд зацяжных грамадзянскіх войнаў, якія падтачылі асновы нацыянальнай дзяржаўнасці. На першым этапе Эйстэйн і Сігурд былі зрынуты прыхільнікамі Інгэ. З 1157 года пры падтрымцы шырокіх пластоў сялянства на прастол стаў прэтэндаваць пазашлюбны сын Сігурда — будучы Хокан II Шыракаплечы. Сутычка з яго прыхільнікамі каля Осла каштавала Інгэ жыцця.

Зноскі

  1. Inge I Haraldsson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lundy D. R. Inge I Haraldsson, King of Norway // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

правіць