Харальд IV Гілі

(Пасля перасылкі з Харальд IV)

Харальд IV (стар.-ісл. Haraldr gilli or Haraldr gillikristr; памёр 14 снежня 1136) — кароль Нарвегіі. Нарадзіўся ў Ірландыі.

Харальд IV
Haraldr gilli
Харальд IV
Харальд Гілі праходзіць выпрабаванне агнём.
кароль Нарвегіі
1130 — 14 снежня 1136
Папярэднік Магнус IV Сляпы
Пераемнік Інгэ I; Эйстэйн II і Сігурд II
 
Дзейнасць кіраўнік
Нараджэнне 1102[1]
Смерць 14 снежня 1136(1136-12-14)
Дынастыя дынастыя Гілі[d] і Род Харальда I Прыгожавалосага[d]
Бацька Магнус III, кароль Нарвегіі
Жонка Інгрыд Рагнвальдсдотэр[d] і Bjaðǫk[d]
Дзеці Сігурд II Харальдсан, Інгэ I Гарбаты, Эйстэйн II[d], Магнус Харальдсан[d], Брыгіда Харальдсдоцір[d], Маргарэт Харальдсдоцір[d] і Maria (?)[d]

Прыкладна ў 1127 годзе ён прыбыў у Нарвегію і абвясціў сябе сынам Магнуса III, які быў у Ірландыі незадоўга да сваёй смерці ў 1103 годзе, і адзінакроўным братам кіруючага караля Сігурда I.

Ён паспяхова прайшоў выпрабаванне агнём, і Сігурд прызнаў іх сваяцтва пры ўмове, што Харальд не будзе прэтэндаваць на ўладу, пакуль жывы сын Сігурда Магнус. Быўшы ў добрых адносінах з каралём, Харальд выконваў умовы пагаднення да яго смерці ў 1130 годзе. Паміж ім і Магнусам разгарэлася вайна. Пасля некалькіх бітваў апошні быў захоплены, аслеплены і кінуты ў турму.

Харальд Гілі кіраваў краінай да 1136 года, калі быў забіты Сігурдам Слембэ, яшчэ адным незаконным сынам Магнуса III. Яго спадчыннікамі сталі законнанароджаны сын Інгэ Харальдсан і двое пазашлюбных.

Грамадзянскія войны ў Нарвегіі пачаліся прыблізна з яго ўзяходжання на трон і доўжыліся з 1130 па 1217 год.

Наступным каралём Нарвегіі па імі Харальд стаў толькі ў канцы XX стагоддзя Харальд V.

Зноскі

ЛітаратураПравіць