Сігурд I Крыжак
Сігурд I Крыжак, (стар.-сканд. Sigurðr Jórsalafari; 1090 — 26 сакавіка 1130) — кароль Нарвегіі (1103—1130), сын Магнуса III Босага. C 1103 года правіл сумесна з Эйстэйнам I Магнусанам, а з 1123 года аднаасобна.
Сігурд I Крыжак | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Sigurd I Magnusson | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Сумесна з | Олаф Магнусан | ||||||
Папярэднік | Магнус III | ||||||
Пераемнік | Магнус IV Сляпы | ||||||
Нараджэнне |
1089[1] ці 1090[2] |
||||||
Смерць |
26 сакавіка 1130 ці 1130[2] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Дынастыя Хорфагераў[d] | ||||||
Бацька | Магнус III | ||||||
Маці | Thora[d] | ||||||
Жонка | Bjaðmunjo Mýrjartaksdóttir[d][3], Мальмфрыда Мсціслаўна[3] і Cecily (?)[d][3] | ||||||
Дзеці | Крысціна Сігурдсдоцір[d] і Магнус IV Сляпы | ||||||
Веравызнанне | хрысціянства | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1098 годзе суправаджаў бацьку Магнуса III Босага ў паходах да Аркнейскіх астравоў, Гебрыдаў і Ірландскага мора. У тым жа годзе ён быў абвешчаны ярлам Аркнейскім і каралём Мэна і астравоў.
Калі Магнус III Босы ў 1103 годзе быў забіты, Сігурд I вярнуўся ў Нарвегію і разам з братам стаў каралём Нарвегіі.
У 1107 годзе Сігурд I адправіўся ў крыжовы паход, падтрымаўшы войскамі Іерусалімскае каралеўства крыжакоў. Ён ваяваў у Лісабоне, шматлікіх астравах Міжземнамор’я, у Палесціне, наведваў караля Палерма, Іерусалім, Канстанцінопаль.
У 1110 годзе Сігурд I разам з Балдуінам I Іерусалімскім захапілі прыбярэжны горад Сідон. У 1111 годзе Сігурд I вяртаецца ў Нарвегію і пераносіць сталіцу ў горад Конгхеле (цяпер шведскі Кунгэльв), будуе там крэпасць, у якой стала захоўвацца часціца Жыватворчага Крыжа, атрыманага ад Балдуіна I Іерусалімскага.
У 1123 годзе Сігурд I накіроўвае крыжакоў у Смоланд супраць язычнікаў.
Падчас кіравання Сігурда I у Нарвегіі ўводзіцца царкоўная дзесяціна, засноўваецца епархія Ставангера.
У 1130 годзе Сігурд I памірае, яго хаваюць у царкве Халвардскірхен, у Осла.
Сям’я
правіцьСігурд I быў жанаты з дачкой вялікага князя кіеўскага Мсціслава Уладзіміравіча Вялікага Мальмфрыдзе Мсціслаўне. Ад гэтага шлюбу не было сыноў, але была дачка Крысціна Сігурдсдотэр. Гэта прывяло да барацьбы за ўладу пасля смерці Сігурда I і грамадзянскай вайне, якая доўжылася 90 гадоў. Змагаліся 2 асноўныя партыі: Баглеры і Біркебейнеры.
Вобраз у культуры
правіцьУ 1225 годзе Сноры Стурлусан напісаў сагу пра Сігурда і яго братоў у зборы каралеўскіх саг «Круг Зямны».
У XIX стагоддзі Б’ёрнст’ернэ Марцінус Б’ёрнсан напісаў гістарычную сагу-драму, заснаваную на жыцці караля Сігурда I — «Сігурд Крыжак» (Sigurd Jorsalafar). Яна была пастаўлена ў 1899 годзе на адкрыцці Нацыянальнага тэатра ў Осла.
«Сігурд Крыжак» — аркестравая сюіта Эдварда Грыга, напісаная ў 1872 годзе (другая рэдакцыя — у 1892 годзе) як музычнае суправаджэнне да аднайменнай драмы Б’ёрнсана, з якім Грыг сябраваў. Твор упершыню быў выкананы ў Хрысціяніі 10 красавіка 1872 года, а ў Осла прэм’ера адбылася 5 лістапада 1892 года.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ https://nbl.snl.no/Sigurd_1_Magnusson_Jorsalfare
- ↑ а б https://www.biografiasyvidas.com/biografia/s/sigur.htm
- ↑ а б в (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.