Мальмфрыда Мсціслаўна
Мальмфрыда — паводле саг («Круг Зямны», «Гнілая скура», «Сага пра Кнютлінгаў»), дачка конунга Гардарыкі Харальда (Мсціслава Уладзіміравіча) і Крысціны Шведскай. У старажытнарускіх крыніцах не згадваецца; невядома і яе славянскае імя. Яна была ў шлюбе за двума скандынаўскімі манархамі.
Мальмфрыда Мсціслаўна | |
---|---|
![]() | |
Нараджэнне | 1100-я |
Смерць | не раней за 1137 |
Род | Рурыкавічы |
Бацька | Мсціслаў Уладзіміравіч |
Маці | Хрысціна Інгесдотэр |
Муж | Эрык II Памятлівы[1] і Сігурд I Крыжак[1] |
Дзеці | Крысціна Сігурдсдоцір[d] |
![]() |
Першы шлюб (каля 1111) з нарвежскім каралём Сігурдам I Крыжаком апісваецца як нешчаслівы. Іх адзіная дачка, Крыстэн, стала маці караля Магнуса V (кіраваў у 1161—1184). Пасля разводу з Сігурдам (пра які згадвае Сноры) Мальмфрыда з'ехала ў Данію, дзе выйшла замуж (1133) за каралевіча, які неўзабаве ўзыйшоў на прастол пад імем Эрыка II. Захавалася яго грамата Лундскаму сабору, у якой ён называе жонку ўнучкай шведскага караля.
Гісторыкі прыпісваюць Мальмфрыдзе арганізацыю шлюбу паміж яе пасербам, нарвежскім каралём Магнусам IV, і дачкой сястры — дацкай прынцэсай Крысцін Кнудсдотэр. Пасля забойства Эрыка ў 1137 годзе яе лёс невядомы.