Гардарыкі (ісл.: Garðaríki, Garðaveldi, шведск.: Gårdarike) — старажытная скандынаўская назва Русі, вядомая вікінгам у сярэднявеччы. Тэрмін перакладаецца як «краіна гарадоў».

Карта Гардарыкі

У старажытнаскандынаўскім геаграфічным трактаце канца XIII — пачатку XIV стагоддзя «Якія землі ёсць на свеце» галоўнымі гарадамі Гардарыкі называюцца Морамар (Мурам), Ростава (Растоў), Сурдалар (Суздаль), Хольмгард (Ноўгарад), Сюрнэс, Гадар, Палтэск’я (Полацк) і Кэнугард (Кіеў). Першым пасяленцам Гардарыкі называецца Магог[en], сын Яфета[1].

Сага пра Ода Стралу[en] 2-й паловы XIII стагоддзя сцвярджае, што Гардарыкі складалася з уладанняў многіх конунгаў, якія плацілі даніну конунгу Квіланусу[1].

Варагі называлі Гардарыкай (краінай гарадоў) паўночныя рускія землі, як ланцуг крэпасцей уздоўж ракі Волхаў, пачынаючы з Любшы і Старай Ладагі (Alðeigja). У скандынаўскіх сагах Holmgarðr (Вялікі Ноўгарад) разглядаецца ў якасці сталіцы Гардарыкі[2].

Зноскі

  1. а б Папакуль, Яўген (2024). "Полоцк-Палтескья в древнескандинавской литературе" (PDF). Северный ветер (47): 90–94.
  2. Sagas of the Icelanders Архівавана 16 верасня 2009.