Сверкер II Малодшы (Карлсан) (шведск.: Sverker den yngre Karlsson; 1167 (магчыма ў 1164) — 12 ліпеня 1210) — кароль Швецыі (11961208) з дынастыі Сверкераў.

Сверкер II Малодшы Карлсан
Сверкер II Малодшы Карлсан
Манета Сверкера Карлсана
Helen of Sweden (1190s) heraldry 1725 drawing (crop).svg
17-ы Кароль Швецыі
1196 — 1208
Папярэднік Кнут I Эрыксан
Пераемнік Эрык X Кнутсан
 
Дзейнасць падарожнік-даследчык
Веравызнанне каталіцтва
Нараджэнне 1164
Смерць 12 ліпеня 1210 ці 17 ліпеня 1210(1210-07-17)[1]
Замак Нес, востраў Вісінгсё
Пахаванне
Род Сверкеры
Бацька Карл Сверкерсан
Маці Крысціна Стыгсдотэр[d]
Жонка Бенедыкта Эбесдотэр[d] і Інгегерд Біргерсдотэр[d]
Дзеці Хелена Сверкерсдотэр[d], Юхан I, Маргарэта Сверкерсдотэр[d], Крысціна, фурсціна Мекленбургская[d] і Carl Sverkersson[d]

ЖыццяпісПравіць

Сын караля Карла Сверкерсана і яго жонкі каралевы Крысціны Стыгсдотэр, дацкай дваранкі, якія ажаніліся каля 1162—1163 гадоў. У 1167 годзе яго бацька быў забіты на востраве Вісінгсё, і малалетні спадчыннік быў вывезены ў Данію, на востраў Зеландыя, дзе клан яго маці меў вялікі ўплыў. У 1196 годзе, па смерці караля Кнута I вярнуўся ў Швецыю і быў абраны каралём дзякуючы ярлу Біргеру Бросу. Праводзіў спрыяльную для царквы палітыку, павялічваючы яе прывілеі, і прывілеі асабіста архібіскупа Упсальскага. У 1203 годзе разам з братамі бег у Нарвегію сын папярэдняга караля Кнута I — Эрык Кнутсан, і пачаў рыхтавацца да барацьбы за шведскі трон. У 1205 годзе ён уварваўся ў Швецыю з войскам, але быў разбіты каралём Сверкерам, і бег. У 1208 годзе, Эрык ізноў змагаўся са Сверкерам Малодшым, і пры значнай нарвежскай дапамозе разбіў яго ў бітве пры Лене, заняўшы прастол. Сверкер бег у Данію, і паспрабаваў вярнуць карону пры дапамозе Папы Інакенція III, аднак поспеху не дамогся. У 1210 годзе, сабраўшы ў Даніі войска, ён распачаў у Швецыю ваенны паход, і загінуў у бітве пры Гестылрэне.

Быў пахаваны ў Даніі.

Сям’яПравіць

Першы раз ажаніўся з Бенедыктай Эбесдотэр (нар. 1165-70, пам. 1200), вяселле адбылося ў 1190 годзе. Пасля смерці першай жонкі ажаніўся ў другі раз з дачкой ярла Біргера Броса Інгрыд. Яго першы сын ад гэтага шлюбу Юхан (12011222) быў каралём Швецыі з 1216 па 1222 года. Таксама меў дачку Алену[2][3].

Зноскі

СпасылкіПравіць