Бенедыкта Эбесдотэр
Бенедыкта Эбесдотэр Хвідэ (шведск.: Benedikta Ebbesdotter Hvide каля 1165 — каля 1199) — каралева-кансорт Швецыі, першая жонка караля Сверкера Карлсана. У Швецыі вядомая як Каралева Бенгта.
Бенедыкта Эбесдотэр | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Сесілія Ёхансдотэр | ||||||
Пераемнік | Інгегерд Біргерсдотэр | ||||||
Нараджэнне | каля 1165[1] | ||||||
Смерць |
каля 1199 |
||||||
Бацька | Ebbe Sunesen[d][2] | ||||||
Муж | Сверкер Карлсан[3] | ||||||
Дзеці | Хелена Сверкерсдотэр, Маргарэта Сверкерсдотэр[d] і Carl Sverkersson[d][2] |
Біяграфія
правіцьЗвесткі пра Бенедыкту заснаваныя на радаводзе сям’і Хвідэ, складзены ў абацтве Саро ў XIV стагоддзі. Паводле гэтай крыніцы, Бенедыкта нарадзілася ў Кнадрупе ў Даніі паміж 1165 і 1170 гадамі. Яна была дачкой шляхетнага чалавека, Эбе Сунесана з Хвідэ. Маленькі шведскі прынц Сверкер Карлсан быў прывезены ў Данію ў 1167 годзе пасля забойства бацькі, і, відавочна, быў выхаваны магутнымі сваякамі па матчынай лініі[4]. Хутчэй за ўсё, там ён і сустрэў сваю будучую нявесту, сваячку сваёй маці, і ажаніўся з ёй, калі падрос. Гэта магло адбыцца ў сярэдзіне 1180-х гадоў.
Дзеці:
правіць- Хелена (1190 — пасля 1222), маці каралевы Швецыі Катарыны Сунесдотэр
- (магчыма) Карл (пам. 1198), памёр у дзяцінстве
- (магчыма) Крысціна (пам. 1252), жонка Генрыха Борвіна II
- (магчыма) Маргарэта(1192—1232), жонка Віслава I
У 1195 або 1196 годзе Сверкер стаў каралём Швецыі, а Бенедыкта — каралевай. У тым жа годзе яе сваяк, святар Андрэас Сунесан, вярнуўся ў Данію з Францыі і стаў вядучым палітычным дзеячам у арцыбіскупстве пры Абсалоне, які таксама быў сваяком Бенедыкты. Верагодна, Каралева Бенедыкта падзяляла строга праклерыкальную пазіцыю свайго мужа і падтрымлівала імкненне царквы і арцыбіскупа Олафа Ламбатунга ва Упсале да ўлады.
Паколькі наступная жонка Сверкера Інгегерд нарадзіла сына ў 1201 годзе, мяркуецца, што каралева Бенедыкта памерла не пазней, чым у 1199 або 1200 годзе. Прычына яе смерці невядомая, але мяркуюць, што яна памерла пры родах[4].
Продкі
правіцьЗноскі
- ↑ Benedikta Ebbentytär // Kansallisbiografia / пад рэд. M. Klinge — Suomalaisen Kirjallisuuden Seura, Suomen Historiallinen Seura. — ISSN 1799-4349
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б Ernst Nygren, «Benedicta», Svenskt biografiskt lexikon, https://sok.riksarkivet.se/sbl/Presentation.aspx?id=18473
Літаратура
правіць- Åke Ohlmarks, Alla Sveriges drottningar (All the queens of Sweden; in Swedish). Stockholm: Gebers, 1973.
- Adolf Schück, «Till Sverker d.y.:s historia, 1. Sverkers familjeförhållanden», Historisk tidskrift 76, 1956.