Інгегерд Біргерсдотэр

Інгегерд Біргерсдотэр (шведск.: Ingegerd Birgersdotter; каля 1180 ― каля 1230) ― каралева-кансорт Швецыі, другая жонка караля Сверкера II.

Інгегерд Біргерсдотэр
Каралева-кансорт Швецыі
1200 — 31 студзеня 1208
Папярэднік Бенедыкта Хвідэ
Пераемнік Рыхеза Дацкая
Нараджэнне 1180
Смерць 1230
Род Folkung[d]
Бацька Birger Brosa[d]
Маці Брыгіда Харальдсдоцір
Муж Сверкер Карлсан[1]
Дзеці Юхан I

Паходзіць з высакароднай сям’я Фолькунгаў, была дачкой магутнага ярла Біргера Броса і аўдавелай каралевы Брыгіты Харальдстоцір; яе маці была дачкой караля Нарвегіі Харальда IV Гілі і ў 1160―1161 гады сама была каралевай Швецыі, паколькі яе першым мужам быў кароль Магнус Хенрыксен[2].

КаралеваПравіць

Каля 1200 года, пасля смерці першай жонкі караля Сверкера Бенедыкты, выйшла замуж за яго. Адыграла важную ролю ў дзяржаўнай палітыцы. У 1202 годзе памёр яе бацька, і каралева Інгегерд і кароль Сверкер абвясцілі свайго падгадаванага сына прынца Юхана спадчыннікам і кіраўніком клана Фолькунгаў, які атрымаў тытул ярла. Мяркуецца, што гэты крок адштурхнуў клан Фолькунгаў ад двара Сверкера. Сыны папярэдняга караля Кнута I Эрыксана беглі ў Нарвегію у 1204 годзе, вярнуліся ў наступным годзе з арміяй нарвежцаў. Трое сыноў былі забітыя ў бітве пры Элграсе, а чацвёрты, Эрык, збег. Гэтыя крывавыя падзеі прымусілі сваякоў Інгегерды прыняць бок Эрыка, як паказалі наступныя падзеі[3]. Усе спробы Інгегерд выступіць у якасці пасярэдніка паміж каралём і яе сям’ёй і прымірыць іх не ўвянчаліся поспехам. Сверкер і Эрык сустрэліся ў бітве пад Ленай у 1208 годзе, падчас якой яе брат ярл Пуга загінуў у сутыкненні на баку Эрыка, магчыма, разам са сваім дзядзькам Магнусам Мінелшэльдам. Эрык атрымаў перамогу і заўладарыў у Швецыі. У 1210 годзе яе муж распачаў спробу вярнуць трон, але быў забіты ў бітве пры Гестылрэне. Ярл Фольке, верагодна, быў яшчэ адным з яе братоў, быў забіты, змагаючыся на баку Эрыка[4].

Пасля бітвы пры ГестылрэнеПравіць

Пазнейшыя гады жыцця Інгегерд невядомыя, роўна як і год яе смерці. У 1216 годзе яе сын Юхан стаў каралём, аднак хронікі нічога не згадваюць пра яго маці ў сувязі з гэтай падзеяй. Гісторыкі мяркуюць, што яна правяла рэшту жыцця са сваім братам Магнусам ў Сконэ або ў якой-небудзь іншай частцы Даніі. Была выказана здагадка, што яна, магчыма, памерла каля 1230 года[5].

Адсутнасць храналагічнай дакладнасці ў гістарычных крыніцах з’яўляецца прычынай альтэрнатыўнага тлумачэння парадку жонак Сверкера[6]. Можна меркаваць, што Інгегерд, магчыма, была першай яго жонкай у канцы XII і пачатку XIII стагоддзя, і ўжо пасля яе смерці Сверкер ажаніўся з Бенедыктай Эбесдотэр з Хвідэ, чый бацька Эбе Сунесен, брат арцыбіскупа Лунда Андрэаса Сунесена, падтрымаў Сверкера ў правальнай для яго бітве пад Ленай[7].

ДзеціПравіць

  • Юхан I, (1201?―1222), кароль Швецыі ў 1216―1222 гады.

ПродкіПравіць

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. Hans GIllingstam, «Ingegerd», Svenskt biografiskt lexikon, https://sok.riksarkivet.se/Sbl/Presentation.aspx?id=11953
  3. Adolf Schück, «Till Sverker d.y.:s historia, 1. Sverkers familjeförhållanden», Historisk tidskrift 76, 1956.
  4. A. M. Strinnholm, Svenska folkets historia, Vol. IV. Stockholm: Hörbergska Boktryckeriet, 1852, p. 235-8.
  5. Åke Ohlmarks, Alla Sveriges drottningar. Stockholm: Gebers, 1973, p. 56.
  6. Hans Gillingstam, «Ingegerd», Svenskt biografiskt lexikon, https://sok.riksarkivet.se/Sbl/Presentation.aspx?id=11953
  7. H. Toll, «Konung Sverker den andres drottningar», Fornvännen, 1920.

ЛітаратураПравіць

  • Agneta Conradi Mattsson: Riseberga kloster, Birger Brosa & Filipssönerna. Vetenskapliga skrifter utgivna av Örebro läns museum 2, 1998, ISBN 91-85642-24-X
  • Dick Harrison: Jarlens sekel — En berättelse om 1200-talets Sverige. Ordfront, Stockholm, 2002, ISBN 91-7324-999-8
  • Åke Ohlmarks: Alla Sveriges drottningar. Stockholm: Gebers, 1973.