Хелена Сверкерсдотэр
Хелена Сверкерсдотэр, таксама вядомая як Хелена Шведская (шведск.: Helena Sverkersdotter; каля 1190 ― 1247) ― шведская прынцэса і абатыса манастыра Урэта. Дачка караля Швецыі Сверкера II, маці каралевы Швецыі Катарыны Сунесдотэр.
Хелена Сверкерсдотэр | |
---|---|
Нараджэнне | 1190-я |
Смерць | 1247[1] |
Род | House of Sverker[d] |
Бацька | Сверкер Карлсан |
Маці | Бенедыкта Эбесдотэр |
Муж | Sune Folkesson[d] |
Дзеці | Катарына Сунесдотэр і Бенгта Сунесдотэр[2] |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Біяграфія
правіцьХелена нарадзілася ў Даніі у сям’і караля Сверкера II і каралевы Бенедыкты Эбесдотэр. Яе бацька на момант нараджэння прынцэсы знаходзіўся ў выгнанні. У 1195/1196 годзе ён быў каранаваны каралём Швецыі. У 1208 годзе ён быў зрынуты і ў 1210 годзе загінуў у баі.
Хелена была першай з трох вядомых ахвяр выкраданняў з манастыра Урэта. Двума іншымі ахвярамі былі яе дачка Бенгта Сунесдотэр і яе ўнучка Інгрыд Свантэполксдотэр. Хелена Сверкерсдотэр, адзіная дачка звергнутага караля, вучылася ў абацтве Урэта на момант смерці бацькі. Яе сваякі нават не маглі ведаць пра прапанову аб заручынах ад Суне Фолькесана (пам. у 1247 годзе), сына ярла, які змагаўся супраць Сверкера ў той бітве, у якой загінуў кароль. Суне Фолькесан быў прадстаўніком адной з двух дынастый, якія супернічалі за шведскі пасад пасля 1130 года, Хелен ж была прадстаўніцай іншай дынастыі, Дома Сверкер. Суне Фолькесан выкраў Хелену і павёз яе, згодна народным легендамі, у замак Імсеборг. Яны пажаніліся і Хелена нарадзіла дваіх дачок. Такім чынам, дзве шведскія дынастыі былі адзіныя, хоць і толькі па бакавой лініі.
У 1216 годзе брат Хелены стаў каралём Швецыі пад імем Юхан I. Калі ён памёр бяздзетным ў 1222 годзе, Хелена і яе дачкі сталі спадчыннікамі Дома Сверкераў. Адна з яе дачок, Катарына, у 1243 годзе выйшла замуж за караля Эрыка XI і такім чынам, канчаткова аб’яднала дзве шведскія дынастыі.
Бліжэй да канца жыцця стала абатысай манастыра Урэта.
Продкі
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Lars O. Lagerqvist; Lars O. Lagerqvist. "Sverige och dess regenter under 1.000 år",("Sweden and its regents under a 1000 years") (шведск.). — Albert Bonniers Förlag AB. — ISBN 91-0-075007-7.
- Borænius, Magnus i Klostret i Vreta i Östergötland 1724 & 2003 s. 31