Крысціна Стыгсдотэр Хвідэ
Крысціна Стыгсдотэр Хвідэ (шведск.: Kristina Stigsdotter Hvide, дацк.: Christine Stigsdatter Hvide; каля 1145 ― каля 1200) ― каралева-кансорт Швецыі, жонка Карла VII Сверкерсана і маці караля Сверкера II Карлсана.
Крысціна Стыгсдотэр Хвідэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
шведск.: Kristina Stigsdotter Hvide | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Брыгіда Харальдсдоцір | ||||||
Пераемнік | Сесілія Ёхансдотэр | ||||||
Нараджэнне | каля 1145[1] | ||||||
Смерць | каля 1200 | ||||||
Род | Hvide[d] | ||||||
Бацька | Stig Tokesen Hvide[d] | ||||||
Маці | Margrethe Knudsdatter[d] | ||||||
Муж | Карл Сверкерсан[2] | ||||||
Дзеці | Сверкер Карлсан і Крысціна, фурсціна Мекленбургская[d] |
Біяграфія
правіцьКрысціна Стыгсдотэр была дачкой дацкага двараніна Стыга Токесена (пам. 1150) з дынастыі Хвідэ з Сконэ (на той момант ― правінцыя дацкага каралеўства) і дацкай прынцэсы Маргарэт Кнудсдатэр, якая была дачкой караля Даніі Кнуда Лаварда.
Крысціна выйшла замуж за караля Швецыі Карла VII у 1163 (або ў 1164) годзе і з таго часу жыла ў Швецыі. У 1163 годзе шведскі ярл Гуторм сустрэў яе ў Сконэ і адправіўся з ёй у Швецыю. Гісторыкі мяркуюць, што іх вясельная цырымонія адбылася пасля інтранізацыі новага арцыбіскупа Упсалы Стэфана ў 1164 годзе. Пасля таго, як яе муж быў зрынуты і забіты ў Вісінгсё ў 1167 годзе (верагодна, забойства здзейснілі людзі Кнута Эрыксана), Крысціна збегла ў Данію разам са сваім сынам. Пасля смерці Кнута Эрыксана яе сын быў абраны каралём Швецыі і стаў вядомы пад імем Сверкер II.
Даты нараджэння і смерці Крысціны Стыгсдотэр дакладна невядомыя, але гісторыкі мяркуюць, што яна нарадзілася каля 1145 года і памерла каля 1200 года.
Дзеці
- Сверкер II Карлсан (1164 ― 1210), кароль Швецыі ў 1195 ― 1208 гадах.
Продкі
правіцьЗноскі
- ↑ Kristiina Stigintytär // Kansallisbiografia / пад рэд. M. Klinge — Suomalaisen Kirjallisuuden Seura, Suomen Historiallinen Seura. — ISSN 1799-4349
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Літаратура
правіць- Åke Ohlmarks: Alla Sveriges drottningar