Кнут I Эрыксан

(Пасля перасылкі з Кнут Эрыксан)

Кнут I Эрыксан (шведск.: Knut Eriksson; ?-8 красавіка 1196) — кароль Швецыі ў 1167-1196 гг. Сын Эрыка Святога і Крысціны (магчыма ўнучкі Інгэ Старэйшага).

Кнут I Эрыксан
Canute I of Sweden c 1290.jpg
Кнут I
16-ы Кароль Швецыі
1167 — 1196
Папярэднік Карл Сверкерсан
Пераемнік Сверкер Карлсан
Нараджэнне 1150
Смерць 8 красавіка 1196(1196-04-08)
Месца пахавання
Род Дом Эрыкаў[d]
Бацька Эрык IX Святы
Маці Крысціна
Жонка магчыма Сесілія Ёхансдотэр
Дзеці Эрык
Веравызнанне каталіцызм
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Кнут I Эрыксан на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Кнут Эрыксан дзесяць гадоў знаходзіўся ў выгнанні і вярнуўся ў Швецыю пасля забойства (магчыма, ім і арганізаванага) Карла Сверкерсана ў 1167 годзе. У гэтым жа годзе ён становіцца каралём Швецыі і пачынае барацьбу з сынамі Сверкера I Колем і Бурыслевам. Толькі ў 1173 годзе пасля перамогі над імі Кнут становіцца паўнапраўным каралём ўсёй Швецыі.

Падчас праўлення Кнута ў 1180 для абароны ад марскіх піратаў была пабудавана крэпасць Кальмар, а ў 1187 для абароны ад эстаў — Стакгольм.


Папярэднік:
Карл Сверкерсан
Кароль Швецыі
11671196
Пераемнік:
Сверкер Карлсан