Хелена Шведская
Хелена або Элін Шведская (шведск.: Helena, Elin[3]; 1130-я ― не раней 1157)― умоўнае імя шведскай прынцэсы і каралевы Даніі, жонкі Кнуда V. Дата яе нараджэння невядомая. Яе бацькам быў кароль Швецыі Сверкер I, а маці лічыцца першай жонкай Сверкера, каралева Ульфхільда Хакансдотэр.
Хелена Шведская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Адэла Майсенская | ||||||
Пераемнік | Сафія Валадараўна | ||||||
Нараджэнне |
1130 |
||||||
Смерць |
не раней за 1157 |
||||||
Род | House of Sverker[d] | ||||||
Бацька | Сверкер I[1] | ||||||
Маці | Ульфільда Хакансдотэр[1] | ||||||
Муж | Кнуд V[2] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Біяграфія
правіцьУ перыяд паміж 1146 і 1157 гадамі дацкае каралеўства было падзелена паміж двума прэтэндэнтамі на пасад: імі былі Кнуд V і Свен III. У 1154 годзе Кнуд заключыў саюз са сваім сваяком Вальдэмарам Вялікім і шукаў падтрымкі ў свайго айчыма Сверкера I. Ён уступіў у заручыны з дачкой Сверкера, а Вальдэмар ― з падчарыцай Сверкера Сафіяй Менскай. Імя нявесты Кнуда не згадваецца ў хроніках. Аднак, на думку сучасных даследчыкаў, яе імя Хелена або Элін[4]. Падставай для такога заключэння з’яўляюцца дадзеныя Necrologium Lundense, якія згадвае Алену Рэгіну, якая памерла 31 снежня. Паколькі ніякая іншая Дацкая каралева з такім жа імем невядомая, хутчэй за ўсё, гаворка тут ідзе пра дачку Сверкера[5]. Паводле іншай гіпотэзы, на самай справе ў манускрыпце згадвалася напалову легендарная Алена, якая неафіцыйна шанавалася як святая ў Швецыі і, верагодгна, у Даніі[6].
Каралева Даніі
правіцьУ канцы 1156 года Кнуд V здзейсніў паездку ў Швецыю, каб суцешыць сваю маці пасля забойства караля Сверкера. У той жа час ён заручыўся са сваёй шведскай нявестай[7]. Такім чынам, нявеста пакінула Швецыю і стала дацкай каралевай, далейшае жыццё якой апынулася нядоўгім і трагічным[8]. У 1157 годзе Кнуд і Вальдэмар прыняў удзел у свяце прымірэння ў Роскіле са Свенам III. Падчас застолля воіны Свена напалі на двух яго супернікаў і Кнуд быў забіты, у той час як Вальдэмар паспеў схавацца. Свен быў забіты ў тым жа годзе. Каралева ж вярнулася ў Швецыю. Копія сярэднявечнага спісу ахвяраванняў, зробленая ў XVI стагоддзі, сцвярджае пра тое, што каралева Хелена ахвяравала зямлю прыходу Слака пры абацтве Урэта у Эстэргётландзе, а затым была прынятая манашкай у абацтва[9]. Зыходзячы з гэтага, некаторыя гісторыкі мяркуюць, што жонка Кнуда пакінула свецкае жыццё неўзабаве пасля таго, як яе мужа забілі, і прыкладна ў 1158 годзе далучылася да сваёй сястры Інгегерд (пам. 1204), якая была настаяцельніцай ва Урэце.
Продкі
правіцьЗноскі
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Sven Rosborn (In Swedish): När hände vad i Nordens historia (When did what happen in the history of the Nordic countries) (1997)
- ↑ Wallin, «Knutsgillena i det medeltida Sverige», pp. 137, 190.
- ↑ Philip Line, Kingship ans State Formation in Sweden 1130—1290. Leiden: Brill, 2007, p. 485.
- ↑ Ahnlund, «Den nationella och folkliga Erikskulten», p. 120.
- ↑ Ahnlund, «Till frågan om den äldsta Erikskulten i Sverige», p. 309.
- ↑ {{{загаловак}}}. — 1982. — ISBN 91-0-075007-7.
- ↑ Ahnlund, «Till frågan om den äldsta Erikskulten i Sverige», p. 319.
Літаратура
правіць- Ahnlund, Nils. «Till frågan om den äldsta Erikskulten i Sverige». Historisk tidskrift 68, 1948.
- Ahnlund, Nils. «Den nationella och folkliga Erikskulten», in B. Thordeman (ed.). Erik den helige. Stockholm, 1954.
- Lagerqvist, Lars O. "Sverige och dess regenter under 1.000 år. Stockholm: Albert Bonniers Förlag AB, 1982 (ISBN 91-0-075007-7).
- Rosborn, Sven. När hände vad i Nordens historia. Lund: Historiska media, 1997 (ISBN 91-9719-926-5).
- Wallin, Curt.Knutsgillena i det medeltida Sverige. Kring kulten av de nordiska helgonkungarna [Historiskt arkiv, 16]. Stockholm: Almqvist & Wicksell, 1975 (ISBN 91-7402-006-4).