Зеландыя (графства)

Графства Зеландыя (нідэрл.: Graafschap Zeeland) — дзяржава ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі. Знаходзілася ў дэльце Шэльды і Мааса, прыкладна адпавядаючы па тэрыторыі сучаснай нідэрландскай правінцыі Зеландыя (акрамя Зеландскай Фландрыі, якая была часткай графства Фландрыя).

Дзяржава ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі
Графства Зеландыя
нідэрл.: Graafschap Zeeland
Герб
Герб
Зеландыя ў 1350 годзе
Зеландыя ў 1350 годзе
< 
 >
1012 — 1795

Сталіца Мідэлбург
Рэлігія каталіцтва, пратэстанцтва
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Зеландыя ўвесь час захоплівалася мацнейшымі суседзямі: графствамі Галандыя, Эно і Фландрыя. У 1012 годзе імператар Генрых II Святы перадаў гэтыя землі ў лен графу Бадуэну IV, пасля чаго Фландрыя і Зеландыя сталі кіравацца ў рамках асабістай уніі. Спачатку гэты факт аспрэчваўся графамі Галандыі, і ў 1167 годзе паміж Фландрыяй і Галандыяй разгарэлася вайна. Паводле яе вынікаў галандскі граф Флорыс III быў вымушаны прызнаць сюзерэнітэт над Зеландыяй фландрскага графа Філіпа I. Галандскі граф Флорыс IV у пачатку XIII стагоддзя адваяваў Зеландыю, а з 1256 года Флорыс V стаў кіраваць Галандыяй і Зеландыяй у рамках асабістай уніі.

У 1323 годзе фландрскі граф Людовік I падпісаў у Парыжы дагавор, у адпаведнасці з якім ён прызнаваў графа Галандыі графам Зеландыі. Так была скончана доўгая дынастычная звада. Тым не менш, Зеландыя заставалася асобнай адміністрацыйнай адзінкай, а не была аб'яднана з Галандыяй у адзінае цэлае.

У 1432 годзе бургундскі герцаг Філіп III Добры анексаваў Зеландыю і ўключыў яе ў склад Бургундскага герцагства. Пасля смерці Марыі Бургундскай (1482) у адпаведнасці з Санліскім дагаворам Зеландыя стала адной з Сямнаццаці правінцый і перайшла пад кіраванне Габсбургаў. У 1512 годзе яна ўвайшла ў Бургундскую акругу.

Пасля Васьмідзесяцігадовай вайны Зеландыя стала адным са складнікаў Рэспублікі Злучаных правінцый. Яна спыніла сваё фармальнае існаванне, калі ў 1795 годзе была ўтворана Батаўская рэспубліка, і графства Зеландыя было ператворана ў дэпартамент.

Спіс кіраўнікоў Зеландыі

правіць

Спрэчка графаў Фландрыі і графаў Галандыі

правіць

Графы Фландрыі

правіць

Графы Галандыі

правіць
 
Герб аб'яднаных графстваў Эно, Галандыя і Зеландыя, прыняты Жанам I д'Авен

Пасля смерці бяздзетнага Яна I графства перайшло ў спадчыну да Іаана (Яна) II Авенскага, графа Эно, сына Адэлаіды Галандскай, сястры Вілема II.

Баварскі дом (Вітэльсбахі), Галандская лінія

правіць
 
Герб графства Эно падчас кіравання Баварскай дынастыі
  • 13561358: Вілем V Баварскі (1330—1388), граф Эно з 1356, граф Галандыі і Зеландыі (Вілем V) з 1354, герцаг Баварска-Штраўбінскі (Вільгельм I) з 1347, сын папярэдніх.
  • 13581404: Альберт I Баварскі (1336—1404), граф Эно, граф Галандыі і Зеландыі, герцаг Баварска-Штраўбінскі (да 1388 — рэгент), брат папярэдняга.
  • 14041417: Вілем VI Баварскі (1365—1417), граф Эно (Гільём (Вільгельм) IV), граф Галандыі і Зеландыі (Вілем VI), герцаг Баварска-Штраўбінскі (Вільгельм II), сын папярэдняга.
  • 14171433: Якоба Баварская (1401—1436), графіня Эно, Галандыі і Зеландыі, герцагіня Баварска-Штраўбінская дачка папярэдняга.
    14181427: Ян II Бургундскі (1403—1427), герцаг Брабанта і Лімбурга (Жан IV) з 1415, граф Эно (Жан II), Галандыі і Зеландыі (Ян III) з 1417, 1-ы муж Якобы.

У 1428 годзе Якоба прызнала сваім спадчыннікам Філіпа III Добрага, герцага Бургундыі, на чыю карысць адраклася ў 1433 годзе.

 
Герб Філіпа III Добрага.)
  • 14191467: Філіп I Добры (1396—1467), герцаг Бургундыі (Філіп III), граф Бургундыі і Артуа (з 1419), маркграф Намюра (з 1429), герцаг Брабанта і Лімбурга (з 1430), граф Эно, Галандыі і Зеландыі (з 1432), герцаг Люксембурга (з 1443);
  • 14671477: Карл Смелы (1433—1477), герцаг Бургундыі, Брабанта, Лімбурга, Люксембурга, граф Бургундыі, Артуа, Генегау, Галандыі, Зеландыі, маркграф Намюра (з 1467), герцаг Гелдэрна (c 1473), сын папярэдняга;
  • 14771482: Марыя Бургундская (1457—1482), герцагіня Бургундыі, Брабанта, Лімбурга, Люксембурга, Гелдэрна, графіня Бургундыі, Артуа, Генегау, Галандыі, Зеландыі, маркграфіня Намюра, дачка папярэдняга;
    муж імператар Максіміліян I (1459—1519)

Пры Габсбургах графствам фактычна кіраваў намеснік імператара — статхаўдар (штатгальтар).

Рэспубліка Злучаных правінцый

правіць