Бадуэн V Фландрскі

Бадуэ́н (Балдуін) V Набожны (фр.: Baudouin V de Flandres; 1012/1013, Арас — 1 верасня 1067, Ліль) — граф Фландрыі з 1035  года, сын графа Бадуэна IV Фландрскага і Элеаноры, дачкі герцага Нармандыі Рычарда II. Паходзіў з Першага Фландрскага дому.

Бадуэн V Фландрскі
фр.: Baudouin V de Flandres
Сцяг7-ы Граф Фландрыі
30 мая 1035 — 1 верасня 1067
Папярэднік Бадуэн IV Фландрскі
Пераемнік Бадуэн VI Фландрскі
Нараджэнне 19 жніўня 1012
Смерць 1 верасня 1067 (55 гадоў)
Месца пахавання
Род Фландрскі дом
Бацька Бадуэн IV Барадаты[1]
Маці Агіва Люксембургская[d][1]
Жонка Адэла Французская[d][1][2]
Дзеці Мацільда Фландрская[1], Бадуэн VI Фландрскі і Роберт I[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Кіраванне

правіць

У XI стагоддзі Фландрыя была васалам каралеўства Францыя і толькі невялікая частка, якая ўключала Валансьен, належала Свяшчэннай Рымскай імперыі. Пазней, пад кіраваннем графа Бадуэна V апынуліся таксама графства Эно і тэрыторыя паміж Шэльдай і Дандрам). У часы свайго кіравання Бадуэн меў уладу, амаль роўную ўладзе караля, аказваючы значны ўплыў на палітычныя справы краін Заходняй Еўропы.

У 1028 годзе адбыўся шлюб Бадуэна V з Адэлай Французскай, дачкой караля Францыі Роберта II. Пасля гэтага Бадуэн падняў паўстанне супраць бацькі, Бадуэна IV, справакаванае каралём Робертам, устаўшы на чале незадаволеных баронаў. Бадуэн IV быў нават выгнаны з графства і вымушаны шукаць сховішча ў Нармандыі. З магутнай падтрымкай свайго заступніка, герцага Роберта II Нармандскага, ён хутка аднавіў сябе на прастоле графаў Фландрыі і яму ўдалося канчаткова здушыць паўстанне. Пасля смерці бацькі Бадуэн V стаў адным з самых магутных васалаў караля Францыі.

Граф Галандыі Цьеры IV аспрэчваў у графаў Фландрыі землі Зеландыі. У адказ Бадуэн V уварваўся ва Фрысландыю, пасля чаго выйшаў пераможцам з гэтага канфлікту, захаваўшы Зеландыю ў складзе свайго графства. У якасці саюзніка герцага Ніжняй Латарынгіі Готфрыда I Барадатага, Бадуэн прыняў удзел у вайне супраць імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрыха III, якая доўжылася з 1046 па 1056 год. У пачатку вайны ён страціў горад Валансьен, які перайшоў да графа Эно Германа.

Разам з Цьеры IV Галандскім Бадуэн V захапіў замак у Генце Энам, а з Годфрыдам I Латарынгскім ён нават прыступіў да аблогі Неймегена, дзе быў забіты кіраўнік Эльзаса Адальберт. Аднак, Бадуэн быў вымушаны спыніць ваенныя дзеянні супраць арміі імператара. Пазней, застаўшыся без падтрымкі саюзнікаў, Бадуэн ужо адзін працягнуў вайну з імператарам. Ён падпарадкаваў Льеж, Цюін і разбурыў Юі. У адказ Генрых III увёў войскі ў Фландрыю. Болдуін аказаў ім супраціўленне ў Арку, дзе, паводле легенды, ён пракапаў за тры ночы шырокі канал (у наш час канал Нюфас). Гэты канал у канчатковым выніку апынуўся непатрэбным, бо Генрых III, пры падтрымцы былога кашталяна Камбрэ Жана дэ Бецюна, перасек і спустошыў уладанні графа Фландрыі. У чэрвені 1054 года ён трымаў у аблозе Турнэ. У 1055 годзе Бадуэн V уварваўся ў Антверпен, абараняючы графа Мозельгау Фрыдэрыка дэ Люксембурга.

Смерць у наступным годзе імператара Генрыха III спыніла канфлікт. Бадуэн быў нават зроблены ў 1056 годзе прадстаўніком імперыі ў Кёльне. Пасродкам правядзення мірных перамоў у Андэрнаху з 1056 па 1059 гады ён атрымаў Энаме (графства Аласт), замак у Гентце, Ваасландзе, Куотр-Мецье і пяць астравоў Зеландыі.

Калі Герман д'Эно памёр у 1051 годзе, Бадуэн V жаніў свайго сына Бадуэна VI на ўдаве Германа Рыхільдзе (Рыкільдзе), пасля чаго графства Эно аб'ядналася з графствам Фландрыя. Таксама Бадуэну дастаўся Турнэ. Біскуп Камбрэ Літберт адлучыў маладых ад царквы, вінавацячы іх у блізкім сваяцтве, але Папа Рымскі Леў IX праз некалькі гадоў зняў адлучэнне. Пасля смерці Генрыха III гэты шлюб таксама быў прызнаны і маці імператара Генрыха IV, Агнесай дэ Пуацье, якая кіравала імперыяй у маленства сына.

 
Смерць Бадуэна V

З 1060 па 1067 год Бадуэн V быў суправіцелем Ганны Яраслаўны, рэгента Францыі падчас кіравання яе сына, караля Францыі Філіпа I, які быў таксама стрыечным братам Бадуэна. Гэтым граф Фландрыі набыў моцны ўплыў у агульнаеўрапейскай палітыцы.

Бадуэн V памёр 1 верасня 1067 года і яго ўдава Адэла Французская прыняла манаскі пострыг у манастыры ў Мезене, дзе і сканала ў 1079 годзе. Бадуэн V быў пахаваны ў царкве Святога Пятра ў Лілі.

Шлюб і дзеці

правіць

Жонка (з 1028, Ам’ен): Адэла Французская (10095 чэрвеня 1063), дачка караля Францыі Роберта II і Канстанцыі Арльскай. Дзеці ад гэтага шлюбу:

Зноскі

  1. а б в г Kindred Britain
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. Стаў спадчыннікам сына свайго брата Бадуэна VI, Арнульфу III

Літаратура

правіць
  • Флодоард. Анналы. // Рихер Реймский. История. / Пер. с лат., сост., коммент. и указ. А. В. Тарасовой; отв. ред. И. С. Филиппов. — М.: РОССПЭН, 1997. — ISBN 5-86004-074-1.
  • Пиренн А. Средневековые города Бельгии. — СПб.: Издательская группа «Евразия», 2001. — 512 с. — 2000 экз. — ISBN 5-8071-0093-X.
  • Egon Boshof Lothringen, Frankreich und das Reich in der Regierungszeit Heinrichs III. // Rheinische Vierteljahrsblätter. — № 42. — Bonn, 1978. — S. 63—127.
  • Edward Le Glay. Histoire des comtes de Flandern jusqu’à l'avènement de la Maison de Bourgogne. — P.: Comptoir des Imprimeurs-unis, MDCCCXLIII (1843).
  • Henri Platelle, Denis Clauzel. Histoire des provinces françaises du Nord. 2. Des principautés à l'empire de Charles Quint (900—1519). — Westhoek-Editions / Éditions des Beffrois, 1989. — ISBN 2-87789-004-X.
  • Cécile et José Douxchamps. Nos dynastes médiévaux. / éditeur José Douxchamps. — Wepion-Namur 1996. — ISBN 2-9600078-1-6.
  • Georges-Henri Dumont. Histoire de la Belgique. — Bruxelles: Histoire/le cri, 1977. — ISBN 2-87106-182-3.
  • Tanner, Heather J. Families, Friends and Allies: Boulogne and Politics in Northern France and England, C. 879—1160.

Спасылкі

правіць