Спіс кіраўнікоў Латарынгіі
Латарынгія вылучылася ў 855 годзе пасля падзелу «Сярэдняга каралеўства» імператара Лотара I. Спачатку Латарынгія была каралеўствам, а напачатку X стагоддзя стала герцагствам.
Каралеўства Латарынгія (855—923)
правіцьКаралінгі
правіць- 843—855 : Лотар I (795—855), імператар з 817, кароль Італіі з 818, кароль «Сярэдняга каралеўства» (буд. Латарынгія) з 843, сын імператара Людовіка I Набожнага
- 855—869 : Лотар II (каля 835—869), кароль Латарынгіі з 855, сын Лотара I
- 869—877 : Карл II Лысы (823—877), кароль Францыі з 840, кароль Італіі з 876, імператар з 875, кароль Латарынгіі з 869, брат Лотара I
- 870—876 : Людовік II Нямецкі (804/805 — 876), кароль Германіі з 843, кароль Латарынгіі (Людовік I) з 870, брат Лотара I
- 877—879 : Людовік II Заіка (846—879), кароль Францыі з 877, кароль Латарынгіі з 877, сын Карла II Лысага
- 879—882 : Людовік III Малодшы (каля 835—882), кароль Германіі з 876, кароль Латарынгіі з 879, сын Людовіка II Нямецкага
- 882—887 : Карл III Тоўсты (839—888), кароль Германіі 876—887, кароль Італіі 879—887, імператар 881—887, кароль Латарынгіі 882—887, кароль Францыі 884—887, брат Людовіка III Малодшага
- 887—895 : Арнульф Карынтыйскі (каля 850—899), кароль Германіі з 887, кароль Латарынгіі 887—895, імператар з 896, пляменнік Карла III Талстога і Людовіка III Малодшага
- 895—900 : Цвенцібольд (пам. 900), кароль Латарынгіі з 895, незаконны сын Арнульфа
- 900—911 : Людовік IV Дзіцё (893—911), кароль Германіі і Латарынгіі з 900
- 911—923 : Карл III Дурнаваты (879—929), кароль Францыі 898—923, кароль Латарынгіі 911—923, сын Людовіка II Заікі
Герцагства Латарынгія
правіцьКанрадзіны
правіцьРэгінарыды
правіць- 911—915 : Рэнье (Рэгінар) I (пам. 915), граф Генегау (Эно) 880—898, граф Маасгау, герцаг Латарынгіі з 911
Ардэнскі дом (Вігерыхіды)
правіцьРэгінарыды
правіць- 928/929 — 938/939 : Гізельберт (Жыльбер) (пам. 939), герцаг Латарынгіі з 928/929, сын Рэнье I
Саксонская дынастыя
правіць- 939—940 : Генрых I Баварскі (919/922—955), герцаг Латарынгіі 939—940, герцаг Баварыі з 948, сын караля Германіі Генрыха I Птушкалова
Вердэнскі дом
правіць- 942—944 : Атон I (пам. 944), граф Вердэна з 923, герцаг Латарынгіі з 942, сын Рыхвіна, графа Вердэна, і Кунігуды, удавы пфальцграфа Вігерыха
Салічная (Франконская) дынастыя
правіць- 945—953 : Конрад I Руды, (пам. 955), герцаг Латарынгіі 945—953, муж Ліегарды, дачкі імператара Атона I
Саксонская дынастыя
правіць- 953—965 : Бруна (Брунон) (каля 925—965), архібіскуп Кёльна з 953, герцаг Латарынгіі з 953, канцлер Германіі з 940, брат імператара Атона I
У 959 годзе імператар падзяліў герцагства на 2 часткі: Верхняя Латарынгія і Ніжняя Латарынгія. Вярхоўную ўладу над Латарынгіяй захоўваў Бруна, да 977 года герцагі Верхняй і Ніжняй Латарынгіі насілі тытул віцэ-герцаг.
Віцэ-герцагі Ніжняй Латарынгіі
правіцьМатфрыдзінгі
правіцьГерцагі Ніжняй Латарынгіі
правіцьКаралінгі
правіць- 978—992 : Карл I (пам. пасля 992), сын Людовіка IV Заморскага, караля Заходне-Франкскага каралеўства, і Гербергі Саксонскай, удавы Гізельберта, герцага Латарынгіі
- 992—1012 : Атон II (пам. каля 1012), сын Карла I
Ардэнскі дом (Вігерыхіды), Вердэнская лінія
правіць- 1012—1023 : Готфрыд (Жафруа) II (I) (пам. 1023), граф Вердэна, сын Готфрыда I, графа Вердэна
- 1023—1044 : Газела I (каля 970—1044), герцаг Ніжняй Латарынгіі з 1023, герцаг Верхняй Латарынгіі з 1033, брат Готфрыда II
- 1044—1046 : Газела II (каля 1008—1046), герцаг Ніжняй Латарынгіі з 1044, сын Газела I
Ардэнскі дом (Вігерыхіды), Люксембургскі дом
правіць- 1046—1065 : Фрыдрых II Люксембургскі (1003—1065), герцаг Ніжняй Латарынгіі з 1046, сын графа Фрыдрыха I Люксембургскага
Ардэнскі дом (Вігерыхіды), Вердэнская лінія
правіць- 1065—1069 : Готфрыд (Жафруа) II Барадаты (пам. 1069), герцаг Верхняй Латарынгіі 1044—1047, герцаг Ніжняй Латарынгіі з 1065, сын Газела I
- 1069—1076 : Готфрыд (Жафруа) III Гарбаты (каля 1040—1076), герцаг Ніжняй Латарынгіі з 1069, сын Готфрыд II
Салічная (Франконская) дынастыя
правіць- 1076—1089 : Конрад II (1074—1101), кароль Італіі 1093—1098, кароль Германіі 1087—1098, герцаг Ніжняй Латарынгіі і маркграф Турына 1076—1089 сын імператара Генрыха IV
- віцэ-герцаг : Альберт III Намюрскі (каля 1035—1102), граф Намюра з 1063, рэгент (віцэ-герцаг) Ніжняй Латарынгіі 1076—1089
Булонскі дом
правіць- 1089—1096 : Готфрыд (Жафруа) IV Бульёнскі (каля 1060—1100), граф Бульёнскі, герцаг Ніжняй Латарынгіі з 1089, сын Эсташа II, графа Булоні, і Іды, дочкі герцага Готфрыда III Барадатага
У 1096 годзе Готфрыд Бульёнскі заклаў герцагства, адпраўляючыся ў Крыжовы паход. Пасля яго смерці за тытул герцага Ніжняй Латарынгіі спрачаліся Лімбургскі і Лувенскі дамы.
Тытулярныя герцагі Ніжняй Латарынгіі
правіць- 1101—1106 : Генрых II Лімбургскі (пам. 1119), граф Арлона і Лімбурга (Генрых I) з 1081, герцаг Ніжняй Латарынгіі 1101—1106, унук Фрыдрыха II Люксембургскага
- 1106—1125 : Готфрыд (Жафруа) V Смелы (1060—1140), граф Лувена і Бруселя (Годфрыд I) з 1095, ландграф Брабанта з 1095, маркграф Антверпена, герцаг Ніжняй Латарынгіі 1106—1125, 1138—1140
- 1125—1138 : Вальрам (Валеран) Лімбургскі (пам. 1139), граф Арлона і герцаг Лімбурга з 1119, герцаг Ніжняй Латарынгіі 1125—1138, сын Генрыха Лімбургскага
- 1138—1140 : Готфрыд (Жафруа) V Смелы, другасна
- 1140—1142 : Готфрыд (Жафруа) VI (пам. 1142), граф Лувена і ландграф Брабанта (Готфрыд II) з 1140, герцаг Ніжняй Латарынгіі з 1140, сын Готфрыда V Смелага
- 1142—1190 : Готфрыд VII, граф Лувена, маркграф Брабанта (Готфрыд III), герцаг Ніжняй Латарынгіі з 1143, сын Готфрыда VI
У 1190 годзе Генрых I, сын Готфрыда VII, прыняў тытул герцага Брабанта.
Ардэнскі дом (Вігерыхіды), лінія Бар
правіць- 959—978 : Феры (Фрыдрых) I (каля 942—978), граф Бара, герцаг Верхняй Латарынгіі з 959 (да 977 — віцэ-герцаг), сын пфальцграфа Вігерыха
- 978—1026 : Цьеры (Дытрых) I (каля 965—1026), граф Бара і герцаг Верхняй Латарынгіі з 978, сын Феры I
- 1026—1028 : Феры (Фрыдрых) II (каля 995—1028), граф Бара і герцаг Верхняй Латарынгіі з 1026, сын Цьеры I
- 1028—1033 : Феры (Фрыдрых) III (каля 1015—1033), граф Бара і герцаг Верхняй Латарынгіі з 1033, сын Феры II
Ардэнскі дом (Вігерыхіды), Вердэнская лінія
правіць- 1033—1044 : Газела (Газела) I (каля 970—1044), герцаг Ніжняй Латарынгіі з 1023, герцаг Верхняй Латарынгіі з 1033, брат Готфрыда II
- 1044—1047 : Готфрыд (Жафруа) II Барадаты (пам. 1069), герцаг Верхняй Латарынгіі 1044—1047, герцаг Ніжняй Латарынгіі з 1065, сын Газела I
Эльзаскі дом (1047—1431)
правіць- 1047—1048 : Адальберт Эльзаскі (каля 1000—1048), граф Меца, герцаг Верхняй Латарынгіі з 1048, сын Жэрара, графа Меца і Шатэнуа
- 1048—1070 : Жэрар I (каля 1030—1070), граф дэ Шатэнуа, герцаг Верхняй Латарынгіі з 1048, брат папярэдняга
- 1070—1115 : Цьеры (Дытрых) II Храбры (каля 1055—1115), сын папярэдняга
- 1115—1139 : Сімон I (каля 1076—1139), сын папярэдняга
- 1139—1176 : Мацье I (каля 1110—1176), сын папярэдняга
- 1176—1205 : Сімон II (каля 1140 — каля 1207), сын папярэдняга
- 1205—1206 : Феры (Фрыдрых) I (каля 1143—1206), сеньёр дэ Біч, сын папярэдняга
- 1205—1213 : Феры (Фрыдрых) II (пам. 1213), сын папярэдняга
- 1213—1220 : Цібо I (каля 1191—1220), сын папярэдняга
- 1220—1251 : Мацье II (пам. 1251), сын Феры II
- 1251—1303 : Феры (Фрыдрых) III (1240—1303), сын папярэдняга
- 1303—1312 : Цібо II (каля 1260—1312), сын папярэдняга
- 1312—1328 : Феры (Фрыдрых) IV Барэц (1282—1328), сын папярэдняга
- 1328—1346 : Рауль (Рудольф) Храбры (1320—1346), сын папярэдняга
- 1346—1390 : Жан I (1346—1390), сын папярэдняга
- 1390—1431 : Карл II (I) (1364—1431), канетабль Францыі, сын папярэдняга
- 1431—1453 : Ізабель I (1400—1453), дачка папярэдняга
- муж: Рэнэ I Анжуйскі (1409—1480)
Анжуйскі дом (1431—1473)
правіць- 1431—1453 : Рэнэ I Анжуйскі (1409—1480), муж Ізабелы I, герцаг Бара з 1430, герцаг Латарынгіі з 1431, граф Анжуйскі з 1434, граф Праванса з 1435, кароль Неапаля 1435—1422, тытулярны кароль Сіцыліі, Венгрыі, Іерусаліма і Арагона
- муж: Феры (Фрыдрых) II (1420—1470), граф дэ Вадэмон, іх нашчадкі атрымалі ў спадчыну герцагства
Дом дэ Вадэмон (1473—1737)
правіць- 1473—1508 : Рэнэ II Латарынгскі (1451—1508), граф дэ Вадэмон (1470), д'Омаль, д'Эльбёф (1473), сір дэ Жуанвіль (1476), герцаг Латарынгіі (1473), герцаг дэ Бар (1480), барон Маенскі (1481), сын Іаланды Анжуйскай
- 1508—1544 : Антуан Добры (1489—1544), сын папярэдняга
- 1544—1545 : Франсуа I (1517—1545), сын папярэдняга
- 1545—1608 : Карл III (II) (1543—1608), сын папярэдняга
- 1608—1624 : Генрых II Добры (1563—1624), сын папярэдняга
- 1624—1625 : Ніколь (1608—1657), дачка папярэдняга
- муж: Карл IV (III)
- 1625—1625 : Франсуа II (1572—1632), граф дэ Вадэмон, сын Карла III
- 1624—1634 : Карл IV (III) (1604—1675), сын папярэдняга
- 1634—1635 : Нікаля II Франсуа (1609—1670), брат папярэдняга
- 1635—1641 : Латарынгія акупавана Францыяй
- 1641—1641 : Карл IV (III), другі раз
- 1641—1659 : Латарынгія акупавана Францыяй
- 1659—1670 : Карл IV (III), у трэці раз
- 1670—1697 : Латарынгія акупавана Францыяй
- 1675—1690 : Карл V (IV) (1643—1690), тытулярны герцаг Латарынгіі, сын Нікаля II Франсуа
- 1697—1729 : Леапольд I (1679—1729), сын папярэдняга, тытулярны герцаг Латарынгіі ў 1690—1697
- 1729—1737 : Франсуа III Эцьен (1709—1765), сын папярэдняга, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі (Франц I) з 1745
У 1737 годзе саступіў Латарынгію цесцю караля Францыі Станіславу Ляшчынскаму.
Дом Ляшчынскіх (1737—1766)
правіць- 1737—1766 : Станіслаў I (1677—1766), кароль Польшчы 1704—1709
- 1766 : Марыя Ляшчынская (1725—1768), дачка папярэдняга
- муж: Людовік XV, кароль Францыі
У 1766 годзе Латарынгія была ўключана ў склад Францыі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Georges Poull. La maison souveraine et ducale de Bar. — Nancy: Presses Universitaires de Nancy, 1994. — 455 p. — ISBN 2-86480-831-5.
- Georges Poull. La maison ducale de Lorraine. — Nancy: Presses Universitaires de Nancy, 1991. — 575 p. — ISBN 2-86480-517-0.
- Bogdan Henry. La Lorraine des ducs, sept siècles d’histoire. — Paris: Perrin, 2005. — 291 p. — ISBN 2-262-02113-9. (фр.)
- Kienast, W. Der Herzogstitel in Frankreich und Deutschland (9. bis 12. Jahrhundert). — Munchen, 1968.
- Mohr, W. Geschichte des Herzogtums Lothringen. — Saarbrucken, 1976.
- Barth, R. Der Herzog in Lotharingen im 10. Jahrhundert. — Sigmaringen, 1990.
- Werner, M. Der Herzog von Lothringen in salischer Zeit (Die Salier und das Reich 1). — Sigmaringen, 1991.
Спасылкі
правіць- LOTHARINGIA (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 15 снежня 2011.
- Ludwig HERZÖGE DES HERZOGTUMS LOTHRINGEN (ням.)(недаступная спасылка). Mittelalterliche Genealogie im Deutschen Reich bis zum Ende der Staufer. Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2015. Праверана 15 снежня 2011.
- Lothringen (ням.)(недаступная спасылка). Mittelalterliche Genealogie im Deutschen Reich bis zum Ende der Staufer. Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2015. Праверана 15 снежня 2011.
- Кіраўнікі Латарынгіі (англ.)(недаступная спасылка). GENEALOGY.EU. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 12 чэрвеня 2010.
- Гісторыя тытулаў герцагаў Латарынгіі (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2019. Праверана 15 снежня 2011.