Людовік III Малодшы
Людовік III Малодшы (ням.: Ludwig III der Jüngere; 835 — 20 студзеня 882, Франкфурт) — кароль Аквітаніі (пад імем Людовік II) у 852—855 гадах, кароль Франконіі, Цюрынгіі і Саксоніі з 865 года, кароль Баварыі з 880 года, кароль Латарынгіі з 876 года, сын Людовіка II Нямецкага, караля Усходне-Франкскага каралеўства, і Эмы Баварскай, дачкі Вельфа I, графа Альтдорфа.
Людовік III Малодшы | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Ludwig III der Jungere | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Людовік II Нямецкі | ||||||
Пераемнік | Карл III Тоўсты | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Карламан | ||||||
Пераемнік | Карл III Тоўсты | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Людовік II Заіка | ||||||
Пераемнік | Карл III Тоўсты | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Піпін II | ||||||
Пераемнік | Карл III Дзіцё | ||||||
Нараджэнне |
835
|
||||||
Смерць |
20 студзеня 882 Франкфурт |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Каралінгі | ||||||
Бацька | Людовік II Нямецкі | ||||||
Маці | Эма Баварская | ||||||
Жонка | Ліўтгарда Саксонская | ||||||
Дзеці |
сын: Людовік дачка: Хільдэгарда бастард: сын: Гуга |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 865 годзе, падзяліўшы паміж сынамі каралеўства, Людовік II Нямецкі вылучыў Людовіку III Франконію, Цюрынгію і Саксонію. У 871 годзе Людовік і яго брат Карламан паўсталі супраць бацькі, крыўдуючы на тое, што той не вылучыў ім долі ў нядаўна набытай Латарынгіі. У 872 годзе Людовік II Нямецкі саступіў і падзяліў Латарынгію паміж сынамі. Людовік III атрымаў пры гэтым Фрысландыю.
Пасля смерці бацькі ў кастрычніку 876 года Людовік атрымаў рашучую перамогу ў бітве пры Андэрнасе над дзядзькам Карлам II Лысым і здолеў абараніць сваё каралеўства.
У 879 годзе, пасля смерці французскага караля Людовіка II Заікі, Людовік Малодшы ўварваўся ў Латарынгію і авалодаў той яе часткай, якая належала Карлу Лысаму. Гэта набыццё было замацавана ў 880 годзе Рыбмонскім дагаворам.
У гэтым жа годзе Людовік III Малодшы нанёс паразу вікінгам у бітве пры Тымеоне, а затым, не чакаючы смерці хворага брата Карламана, ён склаў дагавор з малодшым братам Карлам Талстым аб паздзеле яго ўладанняў. Па гэтым пагадненні да Людовіка адышла Баварыя.
Шлюб і дзеці
правіць- Жонка: (з 29 лістапада 874) Ліўтгарда Саксонская (каля 845 — 17/30 лістапада 885), дачка Людольфа Саксонскага, маркграфа Астфаліі (каля 805 — 12 сакавіка 866) і Оды Білунг (каля 806 — 17 мая 913). Дзеці:
- акрамя таго, у яго быў пазашлюбны сын
Літаратура
правіць- Рыжов К. Все монархи мира. Западная Европа. — М., 1999.