Спіс графаў Эно
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя
На французскай мове тытул гучыць як Граф Эно (фр.: comtes de Hainaut), на нямецкай — граф Генегау (ням.: Grafen von Hennegau). Гэты тытул насілі кіраўнікі графства Эно (Генегау), якое размяшчалася на тэрыторыі сучаснай Бельгіі і ўваходзіла ў склад герцагства Латарынгія.
Графы пры Каралінгах
правіць- 843—870 : верагодна граф Латарынгіі, прызначаны імператарам Лотарам I (магчыма Гізельберт, граф у Маасгау)[1].
- 870—880 : Ангеран I, граф Гента, Куртрэ і Турнэ, прызначаны каралём Францыі Карлам II Лысым[2]
- у 880 годзе Латарынгія пераходзіць да Людовіка III Маладога, які прызначае новага графа:
- 880—898 : Рэнье I Даўгашыі (пам. 915), сын Гізельберта, графа Маасгау, пазней герцаг Латарынгіі.
- У 898 годзе кароль Латарынгіі Цвентыбольд зняў Рэнье, які трапіў у няміласць, прызначыўшы на яго месца новага графа
- 898—920 : Сігард (пам. 920)
- У 911 годзе Эно далучана да Францыі, але Сігард захоўвае сваё становішча.
- 920—925 : Ангеран II, сваяк (унук?) Энгерана I.
- У 925 годзе Латарынгія вяртаецца ў склад Германіі, кароль якой Генрых I Птушкалоў прызначае графам Рэнье II, сына Рэнье I.
- 925—да 940 : Рэнье II (пам. да 940), сын Рэнье I
- да 940—958 : Рэнье III Доўгая Шыя (пам. 973), сын папярэдняга
- у 958 годзе паўсталы Рэнье III быў скінуты імператарам Атонам I, які падзяліў Эно на 2 часткі:
Графы Эно (у Монсе)
|
Графы (маркграфы) Валансьена
|
- 1045—1051 : Герман (пам. 1051), аб’яднаў графствы Монс і Валансьен
- жонка: Рышыльда д’Эгісгайм, магчыма дачка Рэнье дэ Анон, маркіза Валансьена.
- 1051—1070 : Бадуэн I дэ Монс (каля 1030—1070), сын Балдуіна V Фландрскага, таксама граф Фландрыі (Бадуэн VI) з 1067, муж Рышыльды, удавы Германа, графа Эно
- 1070—1071 : Арнульф I, граф Фландрыі і Эно, сын папярэдняга
- 1071—1098 : Бадуэн II (1056—1098), брат папярэдняга. Ён страціў Фландрыю, захопленую Робертам I Фрызонам
- 1098—1120 : Бадуэн III (1088—1120), сын папярэдняга
- 1120—1171 : Бадуэн IV (1108—1171), сын папярэдняга
- 1171—1195 : Бадуэн V (1150—1195), сын папярэдняга, таксама граф Намюра (Бадуэн I) з 1184, граф Фландрыі (Бадуэн VIII) у 1191—1194
- 1195—1202 : Бадуэн VI (1171—1205), сын папярэдняга, таксама граф Фландрыі (Бадуэн IX) з 1194, імператар Лацінскай імперыі (Балдуін I) з 1201
- 1205—1244 : Жанна I Канстанцінопальская (1188—1244), дачка папярэдняга, таксама графіня Фландрыі;
- 1211—1233 : Феран Партугальскі (1188—1233), першы муж Жанны I, сын Саншу I, караля Партугаліі;
- 1237—1244 : Тамас II Савойскі (1199—1259), сеньёр П’емонта, другі муж Жанны I, сын Тамаса I, графа Савоі;
- 1244—1280 : Маргарыта I (каля 1202—1280), графіня Генегау, дачка Бадуэна VI.
- 1-ы муж: з 1212 (скасуюць у 1221) Бушар д'Авен (1182—1244); 2-і муж: з 1223 Гільём II дэ Дамп'ер (1196—1231)
Баварскі дом (Вітэльсбахі), Галандская лінія
правіць- 1345—1356 : Маргарыта II (1310—1356), графіня Эно, графіня Галандыі і Зеландыі(Маргарыта I), сястра папярэдняга.
- муж: з 1324 Людовік IV Баварскі (1282—1347), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі.
- 1356—1358 : Гільём V Баварскі (1330—1388), граф Эно з 1356, граф Галандыі і Зеландыі (Вілем V) з 1354, герцаг Баварска-Штраўбінскі (Вільгельм I) з 1347, сын папярэдніх.
- 1358—1404 : Альберт I Баварскі (1336—1404), граф Эно, граф Галандыі і Зеландыі, герцаг Баварска-Штраўбінскі (да 1388 — рэгент), брат папярэдняга.
- 1404—1417 : Гільём IV Баварскі (1365—1417), граф Эно, граф Галандыі і Зеландыі (Вілем VI), герцаг Баварска-Штраўбінскі (Вільгельм II), сын папярэдняга.
- 1417—1433 : Якоба Баварская (1401—1436), графіня Эно, Галандыі і Зеландыі, герцагіня Баварска-Штраўбінская дачка папярэдняга.
- 1418—1427 : Жан II Бургундскі (1403—1427), герцаг Брабанта і Лімбурга (Жан IV) з 1415, граф Эно (Жан II), Галандыі і Зеландыі (Ян III) з 1417, 1-ы муж Якобы.
У 1428 годзе Якоба прызнала сваім спадчыннікам Філіпа III Добрага, герцага Бургундыі, у чыю карысць адраклася ў 1433 годзе.
- 1419—1467 : Філіп I Добры (1396—1467), герцаг Бургундыі, граф Бургундыі і Артуа (з 1419), маркграф Намюра (з 1429), герцаг Брабанта і Лімбурга (з 1430), граф Генегау, Галандыі і Зеландыі (з 1432), герцаг Люксембурга (з 1443);
- 1467—1477 : Карл Смелы (1433—1477), герцаг Бургундыі, Брабанта, Лімбурга, Люксембурга, граф Бургундыі, Артуа, Генегау, Галандыі, Зеландыі, маркграф Намюра (з 1467), герцаг Гелдэрна (c 1473), сын папярэдняга;
- 1477—1482 : Марыя Бургундская (1457—1482), герцагіня Бургундыі, Брабанта, Лімбурга, Люксембурга, Гелдэрна, графіня Бургундыі, Артуа, Генегау, Галандыі, Зеландыі, маркграфіня Намюра, дачка папярэдняга;
- 1477—1482 : Максіміліян I (1459—1519), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі (1486—1519), эрцгерцаг Аўстрыі, Штырыі, Карынтыі і Крайны (1493—1519), муж папярэдняй.
- 1549 год: Эно ўвайшло ў склад Іспанскіх Нідэрландаў.
- 1581 год: Эно ў складзе Паўднёвых Нідэрландаў
- 1659 год: паводле Пірэнейскага міру да Францыі адышла частка Эно.
- 1578 год: паводле Німвегенскага мірнага дагавора да Францыі адышла частка Эно.
- 1713 год: паводле Утрэхцкага міру Эно ўвайшло ў склад Аўстрыйскіх Нідэрландаў.
- 1795 год: Эно анексавана Францыяй;
- 1815 год: па выніках Венскага кангрэса Эно ўвайшло ў склад каралеўства Нідэрланды, утварыўшы з далучэннем некаторых частак Фландрыі, Брабанта і Лютыха правінцыю Эно;
- 1831 год: Эно ўвайшло ў склад каралеўства Бельгія.
Графы Эно ў сучасную эпоху
правіць- 1859—1865 : Леапольд Фердынанд, старэйшы сын караля Бельгіі Леапольда II), пазней герцаг Брабанта
- 1930—1934 : Бадуэн I, пазней кароль Бельгіі
Тытул ліквідаваны ў 2001 годзе, з прычыны таго, што на яго мела права дзяўчынка.
Зноскі
- ↑ Sur l’origine des comtes de Ponthieu et la diffusion du prénom Enguerrand(недаступная спасылка).
- ↑ Магчыма ўнук графа Энгерана, графа і свецкага абата манастыра Сен-П’ер у Генце, продка Фландрскага дому.