Саншу I
Саншу I Партугальскі (11 лістапада 1154, Каімбра — 26 сакавіка 1212, там жа), вядомы як Засяляцель (парт.: Sancho I o Povoador) — другі кароль Партугаліі. Саншу атрымаў у спадчыну прастол ад бацькі ў 1185 годзе.
Саншу I Засяляцель Sancho I o Povoador | |||
![]() | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
6 снежня 1185 — 26 сакавіка 1212 | |||
Каранацыя | 9 снежня 1185 | ||
Папярэднік | Афонсу I | ||
Пераемнік | Афонсу II | ||
Дзейнасць | паэт | ||
Веравызнанне | хрысціянства | ||
Нараджэнне | 11 лістапада 1154[1] | ||
Смерць | 26 сакавіка 1211 (56 гадоў) ці 26 сакавіка 1212[2] (57 гадоў) | ||
Пахаванне | |||
Дынастыя | Бургундская дынастыя | ||
Бацька | Афонсу I Вялікі | ||
Маці | Мафальда Савойская | ||
Жонка | Дульса Арагонская[d] | ||
Дзеці | Theresa of Portugal[d], Sancha of Portugal[d], Афонсу II, Peter of Portugal[d], Ferdinand of Portugal[d], Branca of Portugal[d], Берэнгарыя Партугальская[d], Мафальда Іспанская[d], Constance of Portugal I[d], Raymond of Portugal[d], Rodrigo Sanches of Portugal[d], Gil Sanches of Portugal[d], Teresa Sanches of Portugal[d], Pedro Moniz[d], Martim Sanches of Portugal[d], Constança Sanches of Portugal[d] і Urraca Sanches of Portugal[d] | ||
Сын Афонсу I Заваёўніка і яго жонкі Мафальды Савойскай.
У 1170 годзе Саншу быў пасвячоны ў рыцары сваім бацькам, каралём Афонсу I, і з таго часу стаў яго правай рукой у адміністрацыйных і ў ваенных справах. У той час незалежнасць Партугаліі (абвешчаная ў 1139 годзе) не была трывала ўстоянай. Каралі Леона і Кастыліі спрабавалі анексаваць краіну, і Каталіцкая царква не спяшалася са сваім блаславеннем і адабрэннем дзяржавы. Партугалія ўступіла ў саюз з каралеўствам Арагон і разам яны ваявалі з Леонам і Кастыліяй. Каб умацаваць саюз, прынц Саншу Партугальскі жаніўся ў 1174 годзе на прынцэсе Дульсе Берэнгер, малодшай сястры караля Альфонса II Арагонскага. Арагон стаў такім чынам першым Пірэнейскім каралеўствам, якія прызналі незалежнасць Партугаліі.
Са смерцю Афонсу I у 1185 годзе Саншу I стаў другім каралём Партугаліі. Каімбра была цэнтрам яго каралеўства; Саншу спыніў войны з суседзямі за кантроль над галісійскімі памежнымі тэрыторыямі. Замест гэтага ён звярнуў усе сілы на поўдзень, супраць Маўрытанскіх абшчын. Першапачаткова ён змог прасунуцца далёка, заняўшы Алгарві і Алентэжу, але ў 1190 годзе вымушаны быў адступіць. З дапамогай крыжакоў ён захапіў Сілвеш у 1191 годзе. Саншу загадаў умацаваць горад і пабудаваў крэпасць, якая з’яўляецца сёння важным помнікам партугальскай і сусветнай культурнай спадчыны.
Аднак ваенную ўвагу неўзабаве зноў прыйшлося звярнуць на поўнач, дзе ўзнікла пагроза партугальскім межам з боку Леона і Кастыліі. Сілвеш зноў быў здадзены Маўрам.
Саншу I надаваў шмат увагі адміністрацыйнай арганізацыі новага каралеўства. Ён акумуляваў дзяржаўную казну, падтрымліваў новыя рамёствы і сярэдні клас камерсантаў. Больш таго, ён стварыў некалькі новых гарадоў і паселішчаў і шмат зрабіў для засялення аддаленых земляў у паўночных хрысціянскіх абласцях Партугаліі пераважна фламандцамі і бургундцамі — завошта і атрымаў сваю гістарычную мянушку — Засяляльнік.
Кароль таксама быў вядомы сваёй любоўю да навукі і літаратуры. Саншу I напісаў некалькі кніг паэм і накіроўваў партугальскіх юнакоў за кошт казны навучацца ў еўрапейскія ўніверсітэты.
Нашчадкі Саншу IПравіць
- Ад жонкі, Дульсінеі Берэнгер, прынцэсы Арагона (1152—1198)
- Тэрэза, прынцэса Партугаліі (1176—1250), выйшла замуж за караля Альфонса IX Кастыльскага
- Санша, прынцэса Партугаліі (1180—1229), абатыса Ларвау
- Раймунду (1180—1189)
- Констанса, прынцэса Партугаліі (1182—1202)
- Афонсу II, кароль Партугаліі (1185—1233)
- Педру, прынц Партугаліі (1187—1258), граф Балеарскіх астравоў, жыў у Леоне, жаніўся на Аўрэмбіі Арменжэл, графіні Уржэл
- Фернанду, прынц Партугаліі (1188—1223), жыў у Францыі, жаніўся на Жанне Фландрскай (1200—1244)
- Энрыке, прынц Партугаліі (1189)
- Бранка, прынцэса Партугаліі, лэдзі Гвадалахары (каля 1192—1240)
- Берэнгарыя, прынцэса Партугаліі (1194—1221), выйшла замуж за дацкага караля Вальдэмара II
- Мафальда, прынцэса Партугаліі (каля 1200—1257), выйшла замуж за караля Генрыха I Кастыльскага
Пабочныя дзеці (уключаючы, але не абмяжоўваючы!)
- Генрых, граф Трастамара
- Жыл Саншэс
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1011398133 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
- ↑ Find a Grave — 1995. Праверана 30 жніўня 2019.
Папярэднік: Афонсу I Заваёўнік |
Кароль Партугаліі 1185—1212 |
Пераемнік: Афонсу II |