Афонсу II
Афонсу II Тоўсты (парт.: Afonso II O Gordo; 23 красавіка 1185, Каімбра — 25 сакавіка 1223, Каімбра) — трэці кароль Партугаліі з 1212 года, сын караля Саншу I і яго мужы, Дульсы Барселонскай, прынцэсы Арагона.
Афонсу II Тоўсты Afonso II o Gordo | |||
![]() | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
26 сакавіка 1212 — 25 сакавіка 1223 | |||
Папярэднік | Саншу I | ||
Пераемнік | Саншу II | ||
Дзейнасць | суверэн | ||
Веравызнанне | хрысціянства | ||
Нараджэнне | 23 красавіка 1185[1][2] | ||
Смерць | 25 сакавіка 1223[3][1][2] (37 гадоў) | ||
Пахаванне | |||
Дынастыя | Бургундская дынастыя | ||
Бацька | Саншу I | ||
Маці | Дульса Арагонская[d] | ||
Жонка | Урака, каралева Партугаліі | ||
Дзеці | Саншу II, Афонсу III, Элеанора Партугальская[d], Фернанда[d] і Вінсенты Партугальскі[d] | ||
Афонсу нарадзіўся ў Каімбры 23 красавіка 1185 года. Уступіў на прастол у 1212 годзе.
У Афонсу II быў некалькі іншы, чым у яго папярэднікаў, падыход да кіравання дзяржавай. Саншу I, яго бацькі, і Афонсу I, яго дзеда, найбольш цікавілі ваенныя паходы як супраць суседняй Кастыліі, так і супраць маўраў на поўдні. Афонсу II не падтрымліваў гэту палітыку пашырэння тэрыторыі і здолеў дамагчыся міру з Кастыліяй у перыяд свайго кіравання. Нягледзячы на гэта, некаторыя гарады, такія як Алкасер-ду-Сал у 1217 годзе, былі адваяваны ў маўраў па ініцыятыве знаці.
Першыя гады яго кіравання былі адзначаны ўнутранымі рознагалоссямі паміж Афонсу II і яго братамі і сёстрамі. Кароль здолеў захаваць партугальскія межы, толькі выгнаўшы і абвясціўшы па-за законам сваіх сваякоў.
Паколькі ваенныя паходы не былі прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі, у Афонсу II была магчымасць заснаваць дзяржаўны апарат і цэнтралізаваць уладу ва ўласных руках. Ён распрацаваў першае пісьмовы збор партугальскіх законаў. Галоўным чынам яны дакраналіся прыватнай уласнасці, грамадзянскага правасуддзя і грашовага абароту. Афонсу II таксама накіраваў паслоў у еўрапейскія каралеўствы па-за Пірэнейскім паўвостравам і ўстанавіў з большасцю з іх гандлёвыя адносіны.
Іншыя рэформы ўключалі тонкае пытанне адносін з Папай. Яго дзед, Афонсу I, каб атрымаць прызнанне незалежнасці Партугаліі Папскім прастолам, падаў Царкве надмерныя прывілеі. Апошнія, у канчатковым выніку, прывялі да ўтварэння дзяржавы ў дзяржаве. З пазіцый Партугаліі, як трывала ўстаноўленага незалежнага каралеўства, Афонсу II прыклаў намаганні для паслаблення ўлады духавенства і перанакіравання велізарных прыбыткаў Каталіцкай царквы на патрэбы дзяржавы. Гэтыя дзеянні прывялі да сур’ёзнага дыпламатычнага канфлікту паміж Папай і Партугаліяй. Пасля адлучэння Папай Ганорыем III ад царквы за дзёрзкасць, Афонсу II паабяцаў царкве пакрыццё даўгоў, але памёр у 1223 годзе ў Каімбры, не паспеўшы распачаць ніякіх крокаў да выканання гэтага абяцання.
Нашчадкі АфонсуПравіць
- Ад жонкі, прынцэсы Уракі Кастыльскай (1186—1220)
- Саншу II, кароль Партугаліі (1207—1248)
- Афонсу III, кароль Партугаліі (1210—1279)
- Леанор, прынцэса Партугаліі (1211—1231), выйшла замуж за Дацкага караля Вальдэмара III
- Фернанда, прынц Партугаліі (1217—1246), Лорд Сярпа
- Вісентэ (1219)
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Alfons II de Portugal // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
- ↑ 2,0 2,1 Alfonso II de Portugal. El Gordo // Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Afonso II // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
Папярэднік: Саншу I |
Кароль Партугаліі 1212—1223 |
Пераемнік: Саншу II |