Герцагства Гелдэрн

Графства Гелдэрн, з 1339 года Герцагства Гелдэрн (нідэрл.: Hertogdom Gelre, ням.: Herzogtum Geldern, фр.: Duché de Gueldre) — дзяржава ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі, тэрыторыя якой цяпер падзелена паміж нідэрландскімі правінцыямі Гелдэрланд і Лімбург і зямлёй Паўночны Рэйн-Вестфалія (ФРГ). Назва герцагства паходзіць ад нямецкага горада Гелдэрн, кіраўнікі якога атрымалі ад імператара ў 1079 годзе тытул графа, а ў 1339 годзе — герцага.

дзяржава ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі
Герцагства Гелдэрн
нідэрл.: Hertogdom Gelre
ням.: Herzogtum Geldern
Герб
Герб
< 
 >
1086 — 1795

Сталіца Гелдэрн
Форма кіравання Княства
Гісторыя
 • 1096 Жэрар I становіцца графам Гелдэрна
 • 1339 Атрыманне статусу герцагства
 • 1393-1423 Унія з герцагствам Юліх
 • 1473 Уваходжанне ў склад герцагства Бургундыя
 • 1581 Ніжняя частка пераходзіць да Нідэрландам
 • 1795 Анексія Францыяй
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Гелдэрн на карце 1350 г.

Гісторыя

правіць

Паўночнай мяжой герцагства выходзіла каля ганзейскага горада Хардэрвейка да марскога заліва Зёйдэрзэ. Яно было падзелена на чвэрці з цэнтрамі ў Арнеме, Неймегене, Зютфене і Рурмондзе. Паўднёвая (рурмондская) чвэрць часамі ўяўляла сабой анклаў, аддзелены ад астатніх чвэрцяў герцагствамі Клеўскім і Брабанцкім. Гэта чвэрць з поўдня межавала з Кёльнскім архібіскупствам і герцагствам Юліх-Берг.

Тэрытарыяльная экспансія графаў Гелдэрнскіх уніз па Рэйне і Маасе працягвалася да 1288 года, калі граф Гелдэрнскі пацярпеў паражэнне ў кровапралітнай бітве пры Ворынгене за валоданне Лімбургам.

З прычыны згасання кіруючай дынастыі ў 1371 годзе герцагства праз шлюб, паводле вынікаў Вайны за гелдэрнскую спадчыну, перайшло да кіраўніка суседняга герцагства Юліх. Фактычнае кіраванне герцагствам знаходзілася ў руках мясцовых дваран Эгмантаў, якія насілі тытул штатгальтара, ці рэгента.

Калі апошні герцаг Юліхскі памёр у 1423 годзе без законнанароджанага спадчынніка, дынастычная унія Гелдэрна з Юліхам была скасавана. Імператар перадаў герцагскі тытул Арнольду Эгманту, які быў у сваяцтве з апошнім герцагам. Арнольд выдаў дачку Марыю за шатландскага караля Якава II, але не змог абараніць свае ўладанні ад дамаганняў Карла Смелага, які вымусіў яго ў 1471 годзе прадаць Гелдэрн бургундскай кароне. Пасля гібелі Карла Смелага яго ўладанні адышлі да імператара Максіміліяну, які вялікадушна вярнуў Гелдэрн сыну Арнольда Адольфу Эгманту.

У 15021543 гадах меў месца канфлікт паміж Габсбургамі і Карлам Эгмантам, які атрымаў назву Гелдэрнская вайна. Сын Адольфа Карл Эгмант памёр у 1538 годзе, пакінуўшы мноства дзяцей, але сярод іх ніводнага прыдабытага ў шлюбе. Найбліжэйшым спадчыннікам згаслага роду Эгмантаў з'яўляўся герцаг Латарынгіі, аднак імператар Карл V на 5 гадоў перадаў герцагства ў Клеўскі дом, а ў 1543 годзе адмяніў волю дзеда і акупаваў Гелдэрн як законны спадчыннік Карла Смелага. Пасля яго смерці герцагства ўвайшло ў склад Іспанскіх Нідэрландаў.

Падчас Васьмідзесяцігадовай вайны тры чвэрці Гелдэрна выступілі на баку Злучаных правінцый і ўліліся ў іх склад, а верхняя (рурмондская) чвэрць захавала вернасць іспанскай кароне.

Паводле Утрэхцкага міру 1713 года чвэрць астатняя пад уладай Іспанскай кароны была падзелена паміж Прусіяй (гарады Гелдэрн, Фірзен, Хорст, Венрай), Нідэрландамі (Монтфарт, Венла, Эхт), Аўстрыяй (Рурмонд, Нідэркрухтэн, Верт) і Юліх-Клевэ-Бергам (Эркеленц). Сучасныя межы былі ўсталяваны ў 1815 годзе на Венскім кангрэсе.

Гл. таксама

правіць

Геральдыка

правіць

Літаратура

правіць