Юліх-Берг
Герцагства Юліх-Берг ці проста Юліх (ням.: Jülich, нідэрл.: Hertogdom Gulik, фр.: Duché de Juliers) — гістарычная дзяржава са сталіцай у Юліху, якая займала абодва берагі ракі Рур у даліне Рэйна і ўваходзіла ў склад Свяшчэннай Рымскай імперыі. Апроч Юліха, у склад герцагства ўваходзілі Дзюрэн, Альдэнгофен і Цюльпіх. На ўсход ляжалі землі Кёльнскага архібіскупства, на захад — вольны горад Ахен і герцагства Лімбургскае, на поўнач — Гелдэрн.
Княства | |||
Герцагства Юліх | |||
---|---|---|---|
ням.: Herzogtum Jülich нідэрл.: Hertogdom Gulik | |||
|
|||
|
|||
1003 — 1794
|
|||
Сталіца | Юліх | ||
Мова(ы) | нямецкая | ||
Форма кіравання | манархія | ||
Гісторыя | |||
• 1003 | Герхард I — першы граф | ||
• 1356 | Атрыманне статусу герцагства | ||
• 1423 | Аб'яднанне з Бергам | ||
• 1521 | Аб'яднанне з герцагствамі Клевэ і Берг | ||
• 1614 | Пераход пад уладу пфальцграфа Нойбурга | ||
• 1794 | Анексія Францыяй | ||
• 1815 | Пераход да Прусіі | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьЗ XI стагоддзя Юліх кіраваўся спачатку адной, а з XIII стагоддзя і другой дынастыяй графаў, якія прызнавалі сваімі сюзерэнамі герцагаў Ніжняй Латарынгіі. У XIII стагоддзі граф Юліхскі становіцца непасрэдным васалам імператара, у 1336 годзе атрымлівае тытул маркграфа, а ў 1356 годзе — герцага.
Дзякуючы ўдаламу дынастычнаму шлюбу да тэрыторыі герцагства ў 1421 годзе дадаецца графства Берг (на яго тэрыторыі стаяў Дзюсельдорф). Акрамя таго, у XIV стагоддзі герцаг Юліхскі праз дынастычную унію з'яўляўся таксама і герцагам Гелдэрна.
Са смерцю ў 1511 годзе герцага Вільгельма IV яго ўладанні, уключаючы Юліх і Берг, пераходзяць да зяця — герцага Ёгана III Клеўскага. У сэрцы Еўропы ўзнікае стратэгічна размешчанае герцагства Юліх-Клевэ-Берг (якое часта па старой памяці называлася герцагствам Клеўскім). У разліку на багатую спадчыну з дачкой Ёгана III Ганнай жаніўся англійскі кароль Генрых VIII, аднак герцагства перайшло да Ёгана-Вільгельма, унука Ёгана III.
Смерць у 1609 годзе бяздзетнага герцага Ёгана-Вільгельма паклала канец старажытнаму Клеўскаму дому. Прэтэнзіі на клеўскую спадчыну прад'явілі мужыкі ягоных сясцёр, курфюрст Брандэнбурга і пфальцграф Нойбургскі, а таксама больш далёкі сваяк — курфюрст Саксоніі. Разгарэлася вайна за клеўскую спадчыну. У 1614 годзе пры пасродніцтве Францыі і Англіі быў заключаны мірны дагавор, які падзяліў былое герцагства паміж курфюрстам і пфальцграфам.
У час Рэвалюцыйных войнаў (1794) герцагства Юліх акупавалі французы, якія ўключылі яго ў склад новаўтворанага дэпартамента Рур. Па рашэнні Венскага кангрэса абедзве часткі герцагства (як брандэнбургская, так і баварская) былі перададзены Прусіі, якая ўтварыла на гэтай тэрыторыі правінцыю Юліх-Клевэ-Берг, што была ў 1822 годзе ператворана ў Рэйнскую правінцыю. Паўночныя ж акругі Сітард і Тэгелен увайшлі ў склад Нідэрландаў.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Юліх-Берг
- Генеалагічныя сувязі кіраўнікоў Юліха
- Юлих // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.