Рэйнская правінцыя

(Пасля перасылкі з Рэйнская правінцыя (Прусія))

Рэйнская правінцыя (ням.: Rheinprovinz), таксама Рэйнланд (ням.: Rheinland) — пруская правінцыя, якая існавала з 1822 па 1945 гады. Была створана шляхам зліцця двух правінцый Ніжні Рэйн і Юліх-Клевэ-Берг, якія праіснавалі толькі нядоўгі час. Сталіца — горад Кобленц. Сёння большая частка былой Рэйнскай правінцыі ўваходзіць у землі Паўночны Рэйн-Вестфалія, Рэйнланд-Пфальц і Саар.

Рэйнская правінцыя
Rheinprovinz
Сцяг правінцыі Рэйнская правінцыя Правінцыя Прусіі
1822—1945
Малы герб правінцыі Рэйнская правінцыя

Рэйнланд у межах 1871 года
Даведкавая інфармацыя
Сталіца Кобленц
Плошча 24.477 км² (1939)[1]
Насельніцтва 7 915 830 чал. (1939)[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Рэарганізацыя прускіх правінцый

правіць

У 1815 годзе па выніках Венскага кангрэса пасля заканчэння вызваленчых войнаў тэрыторыі Рэйнскай вобласці патрапілі пад кантроль Прусіі. У 1815/1816 гадах для лепшай арганізацыі значна дзяржавы, якая значана павялічылася па памеры, у Прусіі была праведзена адміністрацыйная рэформа, якая прадугледжвала поўную перабудову правінцыйнага падзелу і заснаванне пасады обер-прэзідэнта ў правінцыях. Сярод дзесяці новых правінцый на Рэйне былі створаны правінцыі Ніжні Рэйн са сталіцай у Кобленцы і Юліх-Клевэ-Берг са сталіцай у Кёльне. Аднак ужо ў чэрвені 1822 года абедзве рэйнскія правінцыі былі аб'яднаны ў адзіную Рэйнскую правінцыю. Уключэнне гэтай тэрыторыі ў прускую дзяржаву праходзіла павольна і праблематычна з прычыны ўведзенага тут раней напалеонаўскага цывільнага і гандлёвага права, якое паспела ўмацаваць свае пазіцыі. Акрамя таго, у адрозненне ад іншых прускіх правінцый, Рэйнская вобласць адрознівалася больш высокім узроўнем урбанізацыі, а сярод яго насельніцтва пераважалі каталікі.

На тэрыторыі правінцыі меліся шматлікія анклавы. Княства Ліхтэнберг[de] да 1826 года належала герцагству Саксен-Кобург-Заальфельд, а затым — герцагству Саксен-Кобург-Гота, пакуль у 1834 годзе не было прададзена Прусіі і ўключана ў Рэйнскую правінцыю. Княства Біркенфельд[de] (пазней раён Біркенфельд) належала Вялікаму герцагству Ольдэнбург, затым Свабоднай дзяржаве Ольдэнбург і толькі ў 1937 годзе ў выніку нацысцкіх адміністрацыйных рэформаў было перададзена Рэйнскай правінцыі. Адзіным эксклавам Рэйнскай правінцыі да 1932 года быў раён Вельтцар[de], які затым у выніку адміністрацыйнай рэформы быў перададзены ў правінцыю Гесэн-Насау.

 
Акруга Рэйнскай правінцыі, 1878

На тэрыторыі правінцыі існавалі пяць адміністрацыйных акруг:

  1. Адміністрацыйная акруга Дзюсельдорф, цэнтр — Дзюсельдорф
  2. Адміністрацыйная акруга Кёльн, цэнтр — Кёльн
  3. Адміністрацыйная акруга Кобленц[de], цэнтр — Кобленц
  4. Адміністрацыйная акруга Трыр[de], цэнтр — Трыр
  5. Адміністрацыйная акруга Ахен[de], цэнтр — Ахен

Акрамя таго, Рэйнская правінцыя часткова абслугоўвала адміністрацыйныя справы акругі Зігмарынген, якая фармальна не ўваходзіць ні ў якую правінцыю і падпарадкоўвалася непасрэдна міністэрствам у Берліне[2].

Веймарская рэспубліка

правіць

Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны па выніках Версальскага дагавора тэрыторыя Саарскай вобласці была фактычна аддзелена ад Рэйнскай правінцыі і разам з былым баварскіх раёнам Саар-Пфальц пераведзена пад кіраванне Лігі Нацый.

Большая частка Рэйнскай правінцыі на працягу 1918—1930 гадоў знаходзілася пад акупацыяй Францыі, Брытаніі, Бельгіі і ЗША[3].

1 жніўня 1929 года была праведзена адміністрацыйная рэформа ў рэйнска-вестфальскім рэгіёне, у час якой таксама адбыўся невялікі абмен прыгранічнымі тэрыторыямі паміж Рэйнскай правінцыяй і правінцыяй Вестфалія. У прыватнасці ў Рэйнскую правінцыю быў перададзены горад Остэрфельд, які адначасова быў уключаны ў склад буйнейшага Обергаўзена[4].

Указам ад 1 кастрычніка 1932 года быў праведзены абмен эксклавамі паміж некалькімі прускімі правінцыямі. У прыватнасці, раён Ветцлар быў парададзены з акругі Кобленц Рэйнскай правінцыі ў склад акругі Вісбадэн правінцыі Гесэн-Насау[4].

Трэці рэйх

правіць

Пасля вяртання Саара пад кантроль нацысцкай Германіі ў 1935 годзе гэта тэрыторыя не была зноў далучана да Рэйнскай вобласці, а захавала асобы статус пад назвай Саарланд і кіравалася адмысловым рэйхскамісарам, функцыю якога выконваў гаўляйтар партыйнага гау Саар-Пфальц. У будучым планавалася стварэнне новага рэйхсгау Вестмарк, куды ўвайшлі б таксама акупаваныя французскія тэрыторыі, аднак гэтыя планы так і не былі рэалізаваныя.

Пасля вайны

правіць
 
Зямля Паўночны Рэйн на тэрыторыі брытанскай зоны акупацыі, 1946 год

Пасля 1945 года тэрыторыя Рэйнскай правінцыі была падзелена на дзве акупацыйныя зоны. Акруга Аахен, Дзюсельдорф і Кёльн апынуліся ў брытанскай, а Кобленц і Трыр — у французскай зонах. Пасля доўгіх дэбатаў аб магчымасці стварэння новай незалежнай дзяржавы Rhenania на тэрыторыі былых Рэйнскай правінцыі і правінцыі Вестфалія, а таксама Саарскай вобласці, гэта ідэя ўсё ж была адхілена. Таксама была адхілена і ідэя міжнароднага чатырохбаковага кантролю над Рэйнскай вобласцю, з прычыны таго, што амерыканцы не жадалі дапусціць кантролю Савецкага саюза над Рурам. Нарэшце, 21 чэрвеня 1946 года ў Лондане было прынята рашэнне аб стварэнні ў межах брытанскай зоны новага адміністрацыйнага ўтварэння — зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія, у якую ўвайшла тэрыторыя былой правінцыі Вестфалія і паўночная частка Рэйнскай правінцыі[5].

Французская акупацыйная зона не мела аднароднай структуры і складалася з дробных прускіх, баварскіх і гесэнскіх «рэштак». Гэтая тэрыторыя першапачаткова была арганізавана ў адміністрацыйнае ўтварэнне Сярэдні Рэйн-Саар, аднак яшчэ ў 1945 годзе была рэарганізавана ў Рэйнланд-Гесэн-Насау. Сюды акрамя паўднёвай часткі былой Рэйнскай правінцыі таксама ўваходзіла і частка тэрыторыі правінцыі Насау. У гэты ж час на астатняй пад французскім кантролем тэрыторыі было створана адміністрацыйнае ўтварэнне Гесэн-Пфальц. Пасля доўгіх спрэчак пра лёс рэгіёна ў Парыжы 30 жніўня 1946 года было прынята рашэнне аб стварэнні зямлі Рэйнланд-Пфальц[5]. Саар да 1 студзеня 1957 года заставаўся пад французскім пратэктаратам, пасля чаго ўвайшоў у склад ФРГ у якасці асобнай федэральнай зямлі.

Геаграфія і эканоміка

правіць

Тэрыторыя правінцыі размяшчалася ў паўднёвай палове ў гарыстай мясцовасці, большай часткай пакрытай лесам, а ў паўночнай частцы — на ўрадлівай раўніне. Асноўная рака правінцыі — Рэйн, які праходзіў па тэрыторыі рэгіёна на працягу 335 км, і яго прытокі: Сайн, Від, Зіг, Вупер, Рур, Эмер, Ліпэ, Нагэ, Мозель, Нетэ, Ар і Эрфт, a таксама прытокі Мозеля і Мааса. З азёр найбольш значнымі з'яўляліся Лаахскае, на Эйфелі[6].

На тэрыторыі правінцыі былі значна развіты садаводства, агародніцтва і вінаробства (у далінах). Вырошчваліся жыта, пшаніца, ячмень, бульба, авёс. У той жа час вытворчасць хлеба была недастатковай для патрэбнасцей насельніцтва рэгіёна. З прамысловых раслін апрацоўваліся цукровы бурак, тытунь, хмель, лён, пянька і рапс. Была развіта жывёлагадоўля, у тым ліку гадоўля буйной рагатай жывёлы, авечак, свіней і коней[6].

Галоўным багаццем правінцыі былі мінеральныя прадукты, здабываліся каменны і буры вугаль, жалезныя, цынкавыя, свінцовыя, медныя і марганцавыя руды, гіпс, дахавы сланец, базальт і інш. Па апрацоўчай прамысловасці Рэйнская правінцыя займала першае месца сярод усіх прускіх правінцый. Тут выпускаліся чыгун, свінец, цынк, срэбра, Галоўныя пункты чыгуна- і сталеліцейнай вытворчасці знаходзіліся ў Эсэне, Обергаўзене, Дуйсбургу, Дзюсельдорфе, Кёльне, Дойцы, Эшвайлеры і Нойнкірхене. Правінцыя славілася сваімі стальнымі вырабамі, вытворчасцю бляхі, іголак, шарсцяных вырабаў, шаўковых, паўшаўковых, баваўняных і льняных тканін, скуры, шкляных вырабаў, фаянсавага посуду, кафлі, мазаікі і г.д. У рэгіёне актыўна развіваўся гандаль, якому спрыяла густая сетка вадзяных і рэйкавых шляхоў зносін. Галоўныя гандлёвыя цэнтры размяшчаліся ў гарадах: Кёльн, Кобленц, Мюльгайм, Дзюсельдорф, Дуйсбург, Рурарт і Везель[6].

У правінцыі размяшчаўся Бонскі ўніверсітэт і Вышэйшая тэхнічная школа ў Аахене[6].

Насельніцтва

правіць
 
Карта Рэйнскай правінцыі, 1905 год

Статыстычныя даныя

правіць

У 1895 годзе ў правінцыі пражывала 2 698 549 жыхароў, з іх 2 496 337 пратэстантаў і 187 559 каталікоў. Таксама меліся і прадстаўнікі іншых хрысціянскіх канфесій (6492 чалавек) і яўрэі (7850 чалавек). Пераважную большасць насельніцтва складалі немцы[6].

Тэрыторыя і насельніцтва Рэйнскай правінцыі ў 1900 годзе:[7]

Адміністрацыйная акруга Плошча, км² Насельніцтва, чал. Колькасць раёнаў
сельскіх гарадскіх
Акруга Кобленц 6.205,81 682.454 13 1
Акруга Дзюсельдорф 5.473,10 2.599.806 16 9
Акруга Кёльн 3.977,21 1.021.878 10 2
Акруга Трыер 7.183,71 840.696 12 1
Акруга Ахен 4.155,17 614.964 10 1
Усяго па правінцыі 26.995,00 5.759.798 61 14

Тэрыторыя і насельніцтва Рэйнскай правінцыі ў 1925 годзе (пасля аддзялення Саара):[4]

Адміністрацыйная акруга Плошча, км² Насельніцтва, чал. Колькасць раёнаў
сельскіх гарадскіх
Акруга Кобленц 6.208 792.574 13 1
Акруга Дзюсельдорф 5.496 3.866.119 9 12
Акруга Кёльн 3.978 1.434.827 10 2
Акруга Трыер 5.697 474.873 9 1
Акруга Ахен 3.167 688.585 8 1
Усяго па правінцыі 24.539 7.256.978 49 17

Рэлігійны склад насельніцтва ў 1925 годзе: 66,8 % — каталікі; 30,1 % — пратэстанты; 0,1 % — іншыя хрысціянскія канфесіі; 0,8 % — яўрэі; 2,2 % — іншыя канфесіі[4].

Плошча і колькасць насельніцтва правінцыі і асобных яе адміністрацыйных акруг станам на 17 мая 1939 года ў межах на 1 студзеня 1941 года і колькасць раёнаў на 1 студзеня 1941 года (пасля анексіі Усходняй Бельгіі):[1]

Адміністрацыйная акруга Плошча, км² Насельніцтва, чал. Колькасць раёнаў
сельскіх гарадскіх
Акруга Кобленц 6.553,87 871.624 11 1
Акруга Дзюсельдорф 5.496,86 4.183.235 13 9
Акруга Кёльн 3.978,46 1.595.677 7 2
Акруга Трыер 5.321,49 495.730 8 1
Акруга Ахен, у тым ліку: 4.182,63 836.418 9 1
без Эйпен-Мальмедзі-Мореснет 3.126,24 769.564
Эйпен-Мальмедзі-Мореснет 1.056,39 66.854
Усяго па правінцыі 25.533,31 7.982.684 48 14

Гарадское і сельскае насельніцтва

правіць

Размеркаванне насельніцтва па розных тыпах населеных пунктаў у залежнасці ад іх велічыні па агульнай колькасці жыхароў, паводле даных перапісу насельніцтва 1925 года[4] і станам на 17 мая 1939 года[1]:

Год Доля насельніцтва па катэгорыях населеных пунктаў па колькасці жыхароў
меней 2.000 жыхароў 2.000 — 100.000 жыхароў больш 100.000 жыхароў
1925 18,0 % 40,8 % 41,2 %
1939 15,2 % 34,9 % 49,9 %

Найбуйнейшымі гарадамі Рэйнскай правінцыі з'яўляліся (паводле даных 1925 года):[4]

У 1929 годзе гарады Бармен, Эльберфельд і яшчэ некалькі драбнейшых гарадоў і паселішчаў былі аб'яднаны ў новы горад Вуперталь, а горад Хамбарн уключаны ў склад Дуйсбурга.

Обер-прэзідэнты

правіць
 
Герб Рэйнскай правінцыі

Пасада обер-прэзідэнта ўведзены ў Прусіі паводле ўказа ад 30 красавіка 1815 года аб паляпшэннм арганізацыі правінцыйнага кіравання (ням.: Verordnung wegen verbesserter Einrichtung der Provinzial-Behörden). У 1822 годзе аб'яднаную правінцыю ўзначаліў дзеючы обер-прэзідэнт правінцыі Ніжні Рэйн.

Гады Обер-прэзідэнт Партыя
1822—1831 Карл фон Інгерслебен[de]
1831—1834 Філіп фон Пестэль[de]
1834—1842 Эрнст Альберт фон Бодэльшвінг[de]
1842—1845 Эдуард фон Шапер[de]
1845—1848 Франц Аўгуст Айхман[de]
1848—1848 Эдуард фон Мёлер[de]
1848—1850 Франц Аўгуст Айхман
1850—1851 Рудальф фон Аўэрсвальд
1851—1858 Ганс Гуга фон Клейст-Рэцаў
1858—1871 Адальф фон Помер Эшэ[de]
1872—1889 Морыц фон Бардэлебен[de]
1889—1890 Ганс Герман фон Берлепш[de]
1890—1905 Бертальд фон Насэ[de]
1905—1910 Клеменс Фрайгер фон Шорлемер-Лізер[de]
1910—1918 Георг фон Райнбадэн[de]
1918—1922 Рудальф Фелікс Ёзеф фон Гротэ[de]
1922—1933 Ёганес Фукс[de] Цэнтрум
1933—1935 Герман фон Люнінк[de]
1935—1945 Ёзеф Тэрбавен НСДАП
1945—1945 Ёганес Фукс Цэнтрум
1945—1946 Роберт Лер ХДС

Крыніцы

правіць
  1. а б в г Fläche und Bevölkerung der größeren Verwaltungsbezirke (S. 8), Zahl der Gemeinden und Kreise (S. 21), Bevölkerung nach Gemeindegrößenklassen (S. 22) (ням.). Statistisches Jahrbuch für das Deutsche Reich 1939/40 (Digitalisat).
  2. Die administrativen Beziehungen der Hohenzollernschen Lande zur Rheinprovinz (ням.). Rheinische Geschichte. Праверана 18 чэрвеня 2017.
  3. Die Rheinlandbesetzung (1918-1930) (ням.)(недаступная спасылка). Rheinische Geschichte. Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2017. Праверана 18 чэрвеня 2017.
  4. а б в г д е Die Rheinprovinz im Überblick (ням.)
  5. а б Eine Rheinprovinz, zwei Länder und die Frage der Länderneugliederung nach 1945 (ням.)(недаступная спасылка). Rheinische Geschichte. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2017. Праверана 18 чэрвеня 2017.
  6. а б в г д Рейнская провинция // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  7. Rheinprovinz // Gemeindeverzeichnis Deutschland 1900 (ням.)

Спасылкі

правіць