Індаеўрапеістыка

Індаеўрапеістыка — раздзел лінгвістыкі, даследуе жывыя і мёртвыя індаеўрапейскія мовы. Індаеўрапеістыка займаецца выяўленнем агульнаіндаеўрапейскіх моўных з’яў, праблемамі класіфікацыі розных галін ўнутры сям’і, арэальнымі кантактамі ў рамках індаеўрапейскіх моў, рэканструкцыяй індаеўрапейскай прамовы, культуры і гісторыі праіндаеўрапейцаў.

Гісторыя правіць

Ля вытокаў навукі стаялі нямецкі мовазнавец Ф.Боп і дацкі вучоны Р. К. Раск. Асноўныя дасягненні 1-га перыяду ў развіцці індаеўрапеістыкі — вызначэнне кола індаеўрапейскіх моў, стварэнне першай параўнальна-гістарычнай граматыкі і асноў індаеўрапейскай этымалогіі.

2-і перыяд (другая палова 19 стагоддзя) вызначаецца працамі нямецкіх мовазнаўцаў А.Шлайхера, І.Шміта, А.Фіка (індаеўрапейская этымалогія).

3-і перыяд (канец 19-пачатак 20 стагоддзя) звязаны з младаграматызмам, а таксама з працамі П. Ф. Фартунатава, Ф.дэ Сасюра, А.Мее, Х.Педэрсена і інш.

Развіццё правіць

Развіццё навукі характарызуецца пашырэннем матэрыялу даследаванняў (адкрыццё хецкай і іншых анаталійскіх моў), увагай да малавядомых моў, новымі тэорыямі ў галіне вакалізму і кансанантызму (ларынгальная тэорыя, акцэнтуацыя), структура іменных асноў і кораня, арыгінальнымі ідэямі, звязанымі са структурай склонавай парадыгмы і дзеяслова, новымі гіпотэзамі пра дыялектны падзел старажытнага індаеўрапейскага кантынуума і яго генетычных сувязях з настратычнымі мовамі (Э.Бенвеніст, Е.Курыловіч, Ф.Шпехт, Ю.Покарны, В.Пізані, Дж. Дэвота, В.Порцыг, В. У. Іванаў і інш.)

Літаратура правіць