Індэпендэнс-хол (англ.: Independence Hall, літар. Зала Незалежнасці) — будынак на плошчы Незалежнасці ў Філадэльфіі, штат Пенсільванія, ЗША, вядомы як месца, у якім абмяркоўвалі, узгаднялі і падпісалі ў 1776 годзе Дэкларацыю незалежнасці; месца падпісання Канстытуцыі ЗША. З 1775 па 1783 года будынак выкарыстоўваўся як месца правядзення Другога Кантынентальнага кангрэса. У наш час будынак з’яўляецца часткай гістарычнага парку ЗША, занесена ЮНЕСКА у спіс аб’ектаў сусветнай спадчыны.

Будынак
Індэпендэнс-хол
Independence Hall
Паўночны фасад Індэпендэнс-хола
Паўночны фасад Індэпендэнс-хола
39°56′56″ пн. ш. 75°09′00″ з. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне Філадэльфія, Пенсільванія, ЗША
Архітэктурны стыль геаргіянская архітэктура[3]
Будаўнік Эдмунд Вулі
Архітэктар Эдмунд Вулі[d][2], Эндру Хэмілтан[d][2], Уільям Стрыкленд[d] і Роберт Мілс[d]
Дата заснавання 1753[2]
Будаўніцтва 17321753 гады
Статус Нацыянальны гістарычны помнік ЗША
Сайт nps.gov/inde/plan… (англ.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя будаўніцтва правіць

Спраектаваны ў геаргіянскім стылі Эдмундам Вулі[en] і Эндру Хэмілтанам[en], будынак быў пабудаваны Вулі ў перыяд з 1732 па 1753 года. Першапачаткова будынак прызначаўся для ўрада Пенсільваніі.

Індэпендэнс-хол пабудаваны з чырвонай цэглы. Найвышэйшы пункт будынка ўзвышаецца на 41 метр над зямлёй. Да будынка прылягаюць яшчэ 2 пабудовы: стары будынак гарадскога савета з усходу і Кангрэс-хол з захаду.

За сваю гісторыю будынак некалькі разоў рэканструяваўся. У 1830 годзе перабудаваны ў стылі позняга класіцызму (неагрэк) па праекце Дж. Хэвіленда. У 1950 годзе сіламі камітэта ведамства нацыянальных паркаў будынку вярнулі яго ранейшы гістарычны выгляд узору 1776 года.

 
Звон Свабоды

Звон Свабоды правіць

Званіца Індэпендэнс-хола была месцам, дзе першапачаткова размяшчаўся Звон Свабоды. У наш час на званіцы знаходзіцца Векавы звон (англ.: Centennial Bell), створаны ў 1876 годзе на стагоддзе абвяшчэння незалежнасці. Звон Свабоды выстаўлены ў адным з суседніх павільёнаў.

У 1976 годзе каралева Вялікабрытаніі Лізавета Другая, якая была з візітам у Філадэльфіі, паднесла ў якасці падарунку амерыканскаму народу копію Векавога звана, вырабленую тым жа самым заводам, што і арыгінальны звон. Цяпер ён усталяваны на званіцы недалёка ад Індэпендэнс-хола.

Гістарычныя падзеі правіць

 
 
Выява Індэпендэнс-хола на 50-цэнтавай манеце 1975—1976 гадоў

Праца Другога Кантынентальнага кангрэса і Дэкларацыя Незалежнасці правіць

У перыяд 1775 па 1783 года будынак Індэпендэнс-хола з’яўлялася асноўным месцам Другога Кантынентальнага кангрэса, сабранага з прадстаўнікоў кожнай з трынаццаці калоній. Дэкларацыя Незалежнасці была зацверджана тут 4 ліпеня 1776 года, а затым зачытана публіцы на плошчы, якая вядомая цяпер як плошча Незалежнасці. Гэты дакумент аб’яднаў калоніі Паўночнай Амерыкі і абвясціў іх незалежнасці ад Вялікабрытаніі. Гэта падзея святкуецца 4 ліпеня як Дзень Незалежнасці.

14 чэрвеня 1775 года ў Індэпендэнс-холе дэлегаты Кантынентальнага кангрэса выбралі Джорджа Вашынгтона камандуючым Кантынентальнай арміяй. 26 ліпеня Бенджамін Франклін быў выбраны Генеральным паштмайстрам ЗША.

Падпісанне Канстытуцыі ЗША правіць

Канстытуцыя ЗША была ратыфікавана дэлегатамі з 12 штатаў. Трынаццаты штат Род-Айленд не дэлегаваў свайго прадстаўніка. Джордж Вашынгтон быў прызначаны старшынёй дэбатаў, якія праходзілі з мая па верасень 1787 года. Нягледзячы на тое, што яго меркаванне мела велізарную вагу, Вашынгтон зрабіў толькі невяліку ўнёсак у дыскусію наконт Канстытуцыі ЗША. Хоць улетку 1787 года стаяла неверагодная спякота, усе вокны Індэпендэнс Хол былі зачынены, каб ніхто не змог падслухаць абмеркаванні канстытуцыі.

Праект канстытуцыі, які ўключаў у сябе прэамбулу і сем артыкулаў, быў прадстаўлены ўсім трынаццаці штатам. Дакумент набываў моц пасля яго ратыфікацыі прадстаўнікамі 9 штатаў. 21 чэрвеня 1788 года Нью-Гэмпшыр стаў дзявятым штатам, які ўхваліў тэкст канстытуцыі. 4 сакавіка 1789 года канстытуцыя набыла моц[4].

Іншае правіць

Будынак Індэпендэнс-хола добра вядомы ва ўсім свеце — з 1928 года ён намаляваны на рэверсе купюры ў сто долараў ЗША.

Гл. таксама правіць

  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 78
рус.англ.фр.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
  2. а б в г StructuraeRatingen: 1998. Праверана 31 ліпеня 2022.
  3. American Heritage / E. S. Grosvenor — 1947. — ISSN 0002-8738; 2161-8496 Праверана 31 ліпеня 2022.
  4. Ritchie. Індэпендэнс Хол. Independence Hall (11 ліпеня 2014).

Спасылкі правіць