Інжынерны корпус Мінскага завода халадзільнікаў

Інжынерны корпус — корпус Мінскага завода халадзільнікаў, размешачаны па праспекце Пераможцаў, 45. Пабудаваны ў 1975 годзе па праекце архітэктараў І. Боўта, М. Буйлавай, А. Ганчарова.

Інжынерны корпус Мінскага завода халадзільнікаў
Belarus-Minsk-Atlant (cropped).jpg
Краіна
Канец будаўніцтва 1975
Архітэктар Іван Іванавіч Боўт, Мая Трафімаўна Буйлова і Аляксандр Аляксеевіч Ганчароў
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

АрхітэктураПравіць

Дванаццаціпавярховы прамавугольны ў плане будынак пастаўлены перпендыкулярна да транспартнай магістралі, на самым высокім участку рэльефу. Будынак актыўна ўдзельнічае ў стварэнні сілуэта забудовы праспекта Пераможцаў.

Кампазіцыя фасадаў заснавана на рытме вертыкальных алюмініевых рэбраў на ўсю вышыню будынка. Зашкленне стужачнае.

 
Корпус (злева) пасля мадэрнізацыі фасадаў

У архітэктурным вырашэнні ўлічаны характар вытворчасці гэтага прадпрыемства. Дынаміку корпуса ўзмацняе аб’ём лесвічна-ліфтавага вузла ў тарцовай частцы. Навясныя міжпаверхавыя панелі абліцаваны металічнымі штампаванымі дэталямі, якія імітуюць крышталь. Метал унутры і звонку пакрыты белай эмаллю. Матыў крышталю, ільдзінак выкарыстаны таксама ў выяве рэкламнага знака. У афармленні фасадаў і інтэр’ераў выкарыстаны граніт, шэры і ружовы туф. Планіроўка паверхаў ідэнтычная. Паабапал калідораў знаходзяцца службовыя памяшканні, кабінеты, лабараторыі. Інжынерны корпус звязаны з вытворчымі карпусамі аднапавярховым аб’ёмам, дзе размешчаны вестыбюль з гардэробам, фае, канферэнц-залы і блок абслугоўвання.

ЛітаратураПравіць