Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера»
Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» (англ.: Institute of political studies "Political sphere") — беларуская даследчая і экспертная ўстанова. Інстытут быў заснаваны ў 2009 годзе ў Мінску[1], афіцыйна зарэгістраваны ў Літве.
Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» | |
---|---|
Тып арганізацыі | навуковы інстытут[d] |
Місія
правіцьМэтамі Інстытута «Палітычная сфера» з’яўляецца сістэмнае вывучэнне палітыкі і грамадства Беларусі і Цэнтральна-Усходняй Еўропы; Фарміраванне прафесійнай супольнасці даследчыкаў палітыкі ў Беларусі, у тым ліку стварэнне неабходнай інфраструктуры для іх прафесійнай дзейнасці; Інтэграцыя беларускіх даследчыкаў у рэгіянальны, еўрапейскі і міжнародны акадэмічны кантэкст, а таксама спрыянне сумеснай даследчай дзейнасці.
Гісторыя
правіцьІнстытут сфармаваўся на падставе супольнасці даследчыкаў, якія згуртаваліся вакол выдання часопіса «Палітычная сфера» (выдаецца з 2001 года). У 2001—2006 гг. дзейнасць супольнасці часопіса «Палітычная сфера» адбывалася ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (кафедра паліталогіі юрыдычнага факультэта). У 2006—2009 гг. дзейнасць супольнасці часопіса адбывалася ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні, Літва. У верасні 2009 года было публічна абвешчана аб заснаванні Інстытута «Палітычная сфера».[2] Пасаду дырэктара Інстытута ад часу яго ўтварэння займае палітолаг, доктар палітычных навук Андрэй Казакевіч.
Асноўныя кірункі дзейнасці Інстытута
правіцьДаследаванні і экспертная дзейнасць
- Палітычныя даследаванні (political studies), з асаблівым ухілам у эмпірычныя даследаванні з выкарыстаннем колькасных метадаў.[3]
- Сацыялагічныя даследаванні, а таксама даследаванні ў галіне гісторыі і культуры.
- Экспертныя і практычныя даследаванні (policy studies).
Выдавецкая дзейнасць
- Выданне часопіса палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» (перыядычнасць: два разы на год). Гэта адно з вядучых спецыялізаваных выданняў па палітычных і сацыяльных навуках у Беларусі. Часопіс друкуе вынікі навуковых даследаванняў з розных галін палітычнай навукі і сумежных дысцыплін. Выданне прысутнічае ў шэрагу міжнародных навуковых бібліятэках.[4]
- Выданне англамоўнага часопіса Belarusian Political Science Review (перыядычнасць: адзін раз на год).Галоўная задача выдання — прадставіць чытачу па-за межамі Беларусі найбольш важныя акадэмічныя даследаванні беларускай палітыкі і грамадства.[5]
- Выданне манаграфій, перакладаў, анталогій у галіне паліталогіі і іншых сацыяльных дысцыплін.[6] Сярод рэалізаваных выдавецкіх праектаў: анталогія класічных тэкстаў «Палітычная навука», «Анталогія краёвай ідэі», пераклады кніг К. Гамулка «Паміж Польшчай і Расіяй», М. Урбана «Беларуская савецкая эліта» і г.д.
Публічныя падзеі
- Заснаванне і адміністраванне Міжнароднага Кангрэсу даследчыкаў Беларусі(перыядычнасць: раз на год). Праводзіцца з 2011 года на базе Універсітэта Вітаўта Вялікага (Коўна, Літва). Кангрэс заснаваны прадстаўнікамі беларускай і літоўскай грамадскасці як мерапрыемства, арыентаванае як на інтэлектуальную супольнасць, так і шырокія грамадскія колы Беларусі і іншых краін: экспертаў, журналістаў, грамадскіх дзеячаў, студэнтаў і г. д. Кангрэс ініцыяваны для інтэграцыі даследчыкаў і экспертаў у палітычнай, сацыяльнай і гуманітарнай сферах, а таксама для спрыяння больш глыбокаму разуменню Беларусі ў акадэмічных і грамадскіх асяродках краін рэгіёну і свету.[7]
- Штогадовая навуковая тэматычная канферэнцыя ў Мінску (перыядычнасць: раз на год).[8]
Дзейнасць па развіцці акадэмічнай супольнасці і адукацыі
- Заснаванне Міжнароднай PhD-праграмы для Беларусі.[9]
- Публічныя лекцыі.
- Спецыяльныя навучальныя курсы (найперш, праграма еўрапеістыкі ў Беларускім Калегіуме).[10]
Зноскі
- ↑ http://nashaniva.by/?c=ar&i=29984
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2020. Праверана 24 мая 2015.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2020. Праверана 24 мая 2015.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2020. Праверана 24 мая 2015.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2020. Праверана 24 мая 2015.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2020. Праверана 24 мая 2015.
- ↑ http://icbs.palityka.org/about/
- ↑ http://events.palityka.org Архівавана 30 чэрвеня 2020.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2020. Праверана 24 мая 2015.
- ↑ http://belcollegium.org/departments/eurapeistyka/ Архівавана 17 сакавіка 2020.
Спасылкі
правіць- Сайт Інстытута http://palityka.org Архівавана 30 чэрвеня 2020.
- Сайт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі http://icbs.palityka.org
- Старонка часопіса «Палітычная сфера» http://journal.palityka.org Архівавана 30 чэрвеня 2020.
- Старонка часопіса Belarusian Political Science Review http://bpsreview.palityka.org Архівавана 30 чэрвеня 2020.
- Старонка Міжнароднай PHD праграмы для Беларусі http://phd.palityka.org Архівавана 30 чэрвеня 2020.