Інстытут транспарту і сувязі

Інстытут транспарту і сувязі (лат.: Rīgas Aeronavigācijas institūts) — латвійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Рызе.

Інстытут транспарту і сувязі
лат.: Transporta un sakaru institūts
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва лат.: Transporta un sakaru institūts
Міжнародная назва англ.: Transport and Telecommunication Institute
Заснаваны 1999
Размяшчэнне Рыга
Сайт tsi.lv

Агульная характарыстыка

правіць

Інстытут транспарту і камунікацый заснаваны ў 1999 годзе, з’яўляецца пераемнікам часткі праграм і навукова-выкладчыцкай традыцыі Рыжскага авіяцыйнага ўніверсітэта. Акрэдытаваны ў Латвіі на нявызначаны перыяд часу. Статут вучэльні зацверджаны Кабінетам Міністраў Латвійскай Рэспублікі. Інстытут акрэдытаваны некалькімі міжнароднымі арганізацыямі. Выпускнікі атрымліваюць дыпломы дзяржаўнага ўзору. Інстытут таксама ўключаны ў каталог Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ІКАО).

Вучэльня рыхтуе ўсе тыпы і ўзроўні спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй: бакалаўраў, магістраў і дактароў. На трох факультэтах абітурыентам прапануецца 18 адукацыйных праграм, сярод якіх інфарматыка, электроніка, тэлекамунікацыі, інфармацыйныя сістэмы, робататэхніка і інш. Факультэт транспарту і лагістыкі рыхтуе спецыялістаў па наступных спецыяльнасцях: камерцыйная эксплуатацыя транспарту, транспарт і бізнес-лагістыка, тэхнічная эксплуатацыя авіяцыйнага транспарту, авіяцыйны транспарт і інш. Таксама факультэт менеджменту і эканомікі рыхтуе спецыялістаў па эканоміцы, кіраванню бізнесам і кіраванню нерухомасцю і інш.

Спасылкі

правіць