Інстытут інфармацыйных тэхналогій БДУІР

Інстытут інфармацыйных тэхналогій БДУІР (ІІТ БДУІР) — структурнае падраздзяленне БДУІР, якое ажыццяўляе навучанне па праграмах вышэйшай адукацыі на базе сярэдняй спецыяльнай адукацыі, павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку кадраў. Створаны 12 чэрвеня 2001 года на базе спецфакультэта перападрыхтоўкі кадраў і павышэння кваліфікацыі.

Інстытут інфармацыйных тэхналогій
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі
Заснаваны 2001
Адрас 220037, Мінск, вуліца Казлова, 28

Склад інстытута правіць

Інстытут падзяляецца на два факультэты, у склад якіх уваходзяць кафедры:

  • Факультэт камп’ютарных тэхналогій
    • Кафедра інфармацыйных сістэм і тэхналогій
    • Кафедра фізіка-матэматычных дысцыплін
  • Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі
    • Кафедра мікрапрацэсарных сістэм і сетак

Адасоблена ў інстытуце функцыянуе кафедра ЮНЕСКА, якая ажыццяўляе прафесійную адукацыю ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій для асоб з асаблівымі патрэбамі.

Спасылкі правіць