Інтурыст (гасцініца, Брэст)

гасцініца ў Брэсце

«Інтурыст» — гасцініца ў Брэсце. Размешчана па адрасе праспект Машэрава, 15. Пабудавана ў 1975 г. па праекце архітэктараў Г. Бенядзіктава, В. Астаповіча, А. Лукомскай.

Славутасць
Гасцініца «Інтурыст»
52°05′08″ пн. ш. 23°41′31″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктар Г. Бенядзіктаў, В. Астаповіч, А. Лукомская
Дата пабудовы 1975 год
Map

Архітэктура правіць

Уяўляе сабой дзесяціпавярховы будынак, разлічаны на 300 месцаў. Прасторавы эфект дасягаецца кантрастным спалучэннем вышыннага жылога корпуса-пласціны і нізкага гарызантальна выцягнутага блока харчавання. Шматпавярховы аб’ём пастаўлены тарцом да вуліцы, мае развіты ніжні паверх, у якім размешчана вестыбюльная група з прасторным холам. Жылая частка будынка зроблена з панельных канструкцый, навешаных на двухкансольныя рамы, вертыкалі якіх ствараюць асноўны рытм зашклёнай фасаднай плоскасці.

У будынку калідорнай планіроўкі з двухбаковым размяшчэннем нумароў ёсць холы, ліфтавыя вестыбюлі. Кожны нумар (пакой з калідорам-пярэдняй) разлічаны па 1—2 чалавек. Інтэр’ер нумароў вызначаецца добрымі прапорцыямі, высокай якасцю аддзелачных работ і зручнай мэбляй.

У дэкаратыўным афармленні залаў рэстарана выкарыстаны нацыянальныя традыцыі. У зале 1-га паверха драўляная абшыўка пілонаў пакрыта разным раслінным і геаметрычным арнаментам (мастак I. Сідараў). Уваходы з залы ў рабочыя памяшканні аформлены дэкаратыўнымі перагародкамі, у металічны каркас якіх на 1-м паверсе ўманціраваны прамавугольныя кампазіцыі са стылізаванымі выявамі жывёл і птушак Беларусі (чаканка на медзі; мастак У. Ізяргін). У вялікай зале 2-га паверха ў ажурную мрталічную перагародку асіметрычна ўкампанаваны прамавугольныя барэльефныя кампазіцыі розных памераў: «Паляванне ў Белавежскай пушчы», «Вяселле» (разьба па дрэве; мастак I. Хоміч). Манахромную плоскасць сцяны банкетнай залы ажыўляе пано па тэму княжацкага вясельнага балявання (маркетры; мастакі У. Ізяргін, В. Сабалеўскі).

Літаратура правіць

23.  // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл.