Іосіф Акімавіч Міроненка
Іосіф Акімавіч Міроненка (сакавік 1913, в. Юраўка, Таманскі аддзел, Кубанская воблаць, Расійская імперыя; цяпер Крымскі раён, Краснадарскі край — 10 студзеня 1944, Даманавіцкі раён, Палеская вобласць; цяпер Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць) — удзельнік вызвалення Беларусі ад нямецкіх войскаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (17.10.1943).
Іосіф Акімавіч Міроненка | |
---|---|
Иосиф Акимович Мироненко | |
Дата нараджэння | сакавік 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 студзеня 1944 (30 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1941—1944 |
Званне | |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў вёсцы Юраўка цяпер Крымскага раёна Краснадарскага краю. На фронце з кастрычніка 1941 года.
Памочнік камандзіра ўзвода процітанкавых стрэльбаў старшыня І. А. Міроненка асабліва вызначыўся ў верасні 1943 г. пры вызваленні Украіны ў баях за гарады Канатоп, Бахмач, пры фарсіраванні Сейма і Дзясны і ў баях за плацдарм на правым беразе ракі Дняпро.
У канцы верасня 1943 года з першым дэсантам пераправіўся праз Дняпро у раёне вёскі Страхалессе, удзельнічаў у адбіцці варожых контратак, знішчыў супрацьтанкавую гармату, два кулямётных разлікі праціўніка і 30 гітлераўцаў. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 17 кастрычніка 1943 года старшыне Міроненка Івану Акімавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Загінуў у баі пры вызваленні Беларускай ССР. Пахаваны ў вёсцы Міроненкі Калінкавіцкага раёна ў брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан.
Памяць
правіцьУ гонар І. А. Міроненкі вёска Многаверш Калінкавіцкага раёна перайменавана ў вёску Міроненкі.
Зноскі
Спасылкі
правіцьІосіф Акімавіч Міроненка на сайце «Героі краіны»