Іосіф Навумавіч Шапіра
Іосіф Навумавіч Шапіра (1887, Мінск, Мінскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — 1961, Ленінград, РСФСР, Савецкі Саюз) — савецкі вучоны, медык-уролаг.
Іосіф Навумавіч Шапіра | |
---|---|
Дата нараджэння | 1887 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1961 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | уролаг, ваенны ўрач, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьІосіф Навумавіч Шапіра нарадзіўся ў Мінску ў яўрэйскай сям’і Неваха Моўшавіча Шапіры. Акрамя Іосіфа ў сям’і было яшчэ 8 дзяцей, шэсць сыноў і дзве дачкі. Два яго браты таксама былі ўрачамі, адзін з іх Майсей Навумавіч Шапіра, урач-траўматолаг, намеснік наркама аховы здароўя Кіргізскай ССР. Савецкі кінааператар Яўген Шапіра даводзіўся яму пляменнікам, сынам роднага брата Веньяміна[1].
Медыцынскую адукацыю атрымаў на медыцынскім факультэце Мюнхенскага ўніверсітэта (1908—1918), які скончыў са ступенню доктара медыцыны. Працаваў у клініцы нямецкага ўрача-ўролага Джэймса Ізраэля[2]. Пасля вяртання ў Расію працаваў ва ўралагічным аддзяленні Абухаўскай бальніцы ў Санкт-Пецярбургу, пад кіраўніцтвам Барыса Мікалаевіча Хольцава[3].
Па запрашэнні Хольцава з 1925 года выкладаў у Дзяржаўным інстытуце медыцынскіх ведаў , прыват-дацэнт (1930)[2].
Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны Шапіра прызначаецца кансультантам-уролагам Паўночнага фронту, працаваў галоўным хірургам эвакашпіталяў Кіраўскай вобласці, а ў 1942—1945 гадах быў намеснікам галоўнага хірурга і галоўным уролагам эвакашпіталяў Наркамату аховы здароўя РСФСР.
Прафесар Іосіф Навумавіч Шапіра нарадзіўся ў 1961 годзе, быў пахаваны на Праабражэнскіх яўрэўскіх могілках у Санкт-Пецярбургу[4].
Публікацыі
правіць- Шапиро, И.Н. Огнестрельные ранения органов мочевой и половой системы. — Ленинград: 2-й Ленингр. мед. ин-т, 1941. — 44 с.
- Шапиро, И.Н. Огнестрельные повреждения органов мочевой и половой. — Киров: Кировск. обл. изд-во, 1942. — 31 с.
Зноскі
- ↑ Елена Левитман. Семейный альбом . Библиотека журнала "МИШПОХА".
- ↑ а б История кафедры урологии . Северо-Западный государственный медицинский университет имени И. И. Мечникова.
- ↑ История урологии в Санкт-Петербургском городском гериатрическом медико-социальном центре . Санкт-Петербургский городской гериатрический центр.
- ↑ Могила И.Н. Шапиро . Преображенское еврейское кладбище.