Іранская аперацыя

Іранская аперацыя — сумесная англа-савецкая аперацыя Другой сусветнай вайны па акупацыі Ірана пад кодавым найменнем «Аперацыя „Згода“» (англ.: Operation Countenance) праводзілася з 25 жніўня 1941 года па 17 верасня 1941 года. Яе мэтай з'яўлялася абарона іранскіх нафтавых радовішчаў ад магчымага захопу іх войскамі Германіі і іх саюзнікамі, а таксама абарона транспартнага калідора (паўднёвы калідор), па якім саюзнікамі ажыццяўляліся пастаўкі па ленд-лізу для Савецкага Саюза.

Іранская аперацыя
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна, Вялікая Айчынная вайна
Амерыканскія самалёты ў аэрапорту Абадана перад адпраўкай у СССР
Амерыканскія самалёты ў аэрапорту Абадана перад адпраўкай у СССР
Дата 25 жніўня17 верасня 1941
Месца Тэрыторыя Ірана
Вынік Акупацыя паўночнага Ірана Чырвонай Арміяй, паўднёвага Ірана войскамі Вялікабрытаніі
Праціўнікі
 СССР
Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі Брытанская імперыя:
 Іран
Камандуючыя
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Дзмітрый Казлоў
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Сяргей Трафіменка
Брытанская Індыя Эдвард Кюінэн
Іран Рэза Пехлеві
Сілы бакоў
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік 3 арміі
Вялікабрытанія 2 дывізіі, 3 брыгады
Іран 9 дывізій

Гэтыя дзеянні былі прадпрыняты ў сілу таго, што, паводле ацэнак палітычнага кіраўніцтва як Вялікабрытаніі, так і СССР, існавала прамая пагроза ўцягвання Ірана ў Другую сусветную вайну на боку Германіі[1].

Падчас Другой сусветнай вайны шах Ірана Рэза Пехлеві адмовіў Вялікабрытаніі і Савецкаму Саюзу ў іх просьбе размясціць свае войскі ў Іране. Матывуючы свой удзел у гэтай ваеннай аперацыі супраць Ірана, савецкі ўрад спасылаўся на пункты 5 і 6 дзеючага на той момант Дагавора паміж Савецкай Расіяй і Іранам ад 1921 года, якімі прадугледжвалася, што, у выпадку ўзнікнення пагрозы сваім паўднёвым межам Савецкі Саюз мае права ўвесці войскі на тэрыторыю Ірана.

Падчас аперацыі ўзброеныя сілы саюзнікаў уварваліся ў Іран, зрынулі шаха Рэзу Пехлеві і ўсталявалі кантроль над чыгункамі і нафтавымі радовішчамі Ірана. Пры гэтым войскі Вялікабрытаніі акупавалі паўднёвы Іран, а СССР - паўночны.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. У сваім цыркуляры ад 17 лютага 1941 года Гітлер зазначаў неабходнасць пасля паспяховага завяршэння Усходняй кампаніі арганізаваць наступ на Індыю і Афганістан. У адпаведнасці з дырэктывай № 32, якая з'явілася пазней, гэта акцыя планавалася вермахтам на зіму 1941—1942 гадоў. // [1]

Спасылкі правіць