Ленд-ліз
Ленд-ліз (англ.: Lend-Lease Act, ад lend даваць у пазыку + lease здаваць у арэнду) — палітыка, паводле якой Злучаныя Штаты Амерыкі пастаўляюць (як пазыку або ў арэнду) сваім саюзнікам узбраенне, боепрыпасы, тэхніку, прадукты харчавання, стратэгічную сыравіну, уключаючы нафтапрадукты і матэрыяльныя сродкі.
Гісторыя
правіцьПастаўкі па ленд-лізу ажыццяўляліся ЗША ў краіны-саюзніцы антыгітлераўскай кааліцыі ў перыяд Другой сусветнай вайны. Закон аб ленд-лізе быў прыняты Кангрэсам ЗША у 1941 годзе.
У красавіку 2022 года Палата прадстаўнікоў Кангрэса Злучаных Штатаў Амерыкі адобрыла законапраект, паводле якога будзе пастаўляцца ўзбраенне па ленд-лізе ва Украіну[1]. 9 мая Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў Закон аб ленд-лізе для Украіны, фактычна тоесны ранейшаму[2]. З кастрычніка 2023 года закон страціў моц[3].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ленд-ліз