Аперацыя «Зэт» — назва праграмы СССР па аказанні ваеннай дапамогі Кітаю ў гады япона-кітайскай вайны.

Перадумова правіць

З 1927 г. адносіны паміж СССР і Кітайскай Рэспублікай прыкметна пагоршыліся. Гэта было звязана з пачаткам грамадзянскай вайны ў Кітаі, дзе партыі Гаміньдан і ўраду Чан Кайшы супрацьстаялі камуністы, якіх падтрымліваў Савецкі Саюз. Пасля пачатку япона-кітайскай вайны пачаўся працэс збліжэння дзвюх дзяржаў. У жніўні 1937 г. быў заключаны савецка-кітайскі дагавор аб ненападзе. У верасні таго ж года КПК атрымала права легальнай дзейнасці на ўсёй тэрыторыі Кітая. Такое пацяпленне ў адносінах дзвюх краін выклікалі памежныя сутыкненні паміж СССР і Японіяй.

Правядзенне аперацыі правіць

26 верасня 1937 г. пачалося стварэнне аддзела Z на ўзор аддзела, які праводзіў аперацыю Х у Іспаніі. У Кітай былі накіраваны савецкія ваенныя саветнікі і лётчыкі. Для правядзення аперацыі задзейнічалі больш за 4000 вайскоўцаў.

17 кастрычніка пачаліся пастаўкі ваенных матэрыялаў грузавікамі праз Сіньцзян па маршруце Алма-АтаУрумчыХаміСучжоўЛанчжоў. Быў таксама асвоены і маршрут праз Манголію, які быў удвая карацей.

У перыяд правядзення аперацыі было пастаўлена 82 танкі Т-26, 700 аўтамашын, 240 палявых гармат, 20 зенітных гармат, 430 малакаліберных гармат і каля 2 млн снарадаў да іх, 300 станковых кулямётаў, 3 600 ручных кулямётаў, больш за 40 000 000 вінтовачных патронаў.

У Кітай было накіравана 3000 тон авіябомбаў і вогнепрыпасаў, 1000 тон авіяцыйных грузаў, 1430 тон авіягаручага. Краіна атрымала ад СССР каля 500 самалётаў. Сярод іх былі: 6 ТБ-3, 146 СБ, 109 І-16, 8 УТІ-4, 222 І-15.

Аперацыя працягвалася да 1941-га, калі яна была згорнута ў сувязі з падпісаннем пакта аб нейтралітэце паміж СССР і Японіяй.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць