І́ржы Ру́снак (чэшск.: Jiří Rusnok; нар. 16 кастрычніка 1960, Острава, ЧССР) — чэшскі палітык, прэм'ер-міністр Чэхіі з 2013 года па 2014 год[3].

Іржы Руснак
чэшск.: Jiří Rusnok
Сцяг Старшыня Урада Чэхіі
25 чэрвеня 2013 — 29 студзеня 2014
Прэзідэнт Мілаш Земан
Папярэднік Пётр Нечас
Пераемнік Багуслаў Собатка
Сцяг Міністр прамысловасці і гандлю
15 ліпеня 2002 — 19 сакавіка 2003
Кіраўнік урада Уладзімір Шпідла
Папярэднік Міраслаў Грэгр
Пераемнік Мілан Урбан
Сцяг Міністр фінансаў
13 красавіка 2001 — 15 ліпеня 2002
Кіраўнік урада Мілаш Земан
Папярэднік Павел Мерцік
Пераемнік Багуслаў Собатка
Нараджэнне 16 кастрычніка 1960(1960-10-16) (64 гады)
Партыя беспартыйны
Адукацыя
Прафесія эканаміст
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Іржы Руснак нарадзіўся 16 кастрычніка 1960 года ў Остраве. У 1984 годзе скончыў Вышэйшую школу эканомікі ў Празе.

Кар’еру пачынаў у Дзяржплане, затым працаваў у Федэральным міністэрстве па стратэгічным планаванні і Федэральным міністэрстве працы і сацыяльных спраў. На працягу шасці гадоў працаваў кансультантам, кіраўніком сацыяльна-эканамічнага аддзела ў Чэшска-мараўскай канфедэрацыі прафсаюзаў. У жніўні 1998 года прызначаны намеснікам міністра працы і сацыяльных спраў, з красавіка 2001 года па ліпень 2002 года быў міністрам фінансаў, з ліпеня па сакавік 2003 года займаў пасаду міністра прамысловасці і гандлю Чэхіі.

Пасля 2003 года сышоў з палітыкі, займаўся бізнесам. У 20052012 гадах быў прэзідэнтам Асацыяцыі пенсійных фондаў. З 2006 года і да лета 2013 года Руснак старшыня савета дырэктараў і галоўны выканаўчы дырэктар пенсійнага фонду ING. З 2009 года — старшыня Савета грамадскага кантролю аўдыту. З 2010 года з’яўляецца членам Нацыянальнага эканамічнага савета ўрада Чэхіі.

У 19982010 гадах член Чэшскай сацыял-дэмакратычная партыі.

Прэм’ер-міністр

правіць

Пасля скандала, звязанага з абвінавачваннямі некаторых членаў урада ў карупцыі, а таксама скандалу, звязанага з кіраўніком апарата былога прэм’ера Янай Надзьявай, Пётр Нечас сышоў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра 17 чэрвеня 2013 года[4]. На яго месца прэзідэнтам Земанам быў прызначаны 25 чэрвеня Іржы Руснак[5].

Руснаку было неабходна за 60 дзён сфарміраваць Урад Чэшскай Рэспублікі і атрымаць вотум даверу Палаты дэпутатаў Парламента, аднак супраць прызначэння Руснака выступілі многія члены Палаты дэпутатаў, якія запатрабавалі правядзенні датэрміновых выбараў[6]. Аднак яму праз два тыдні ўдаўся сфарміраваць новы ўрад[7].

7 жніўня ўрад атрымаў вотум недаверу Палаты дэпутатаў і на наступны дзень Руснак заявіў, што ўрад у бліжэйшыя дні сыдзе ў адстаўку.[8]. 9 жніўня Іржы Руснака абвясціў пра адстаўку ўрада. 13 жніўня Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан прыняў адстаўку ўрада Руснака. Члены ўрада і сам Руснак выконвалі свае абавязкі да фарміравання новага ўрада пасля пазачарговых выбараў у Палату дэпутатаў Парламента[9]. Аднак фарміраванне ўрада ў Чэхіі зацягнулася да пачатку наступнага года[10]. І толькі 29 студзеня прэзідэнт зацвердзіў склад новага ўрада Багуслава Собаткі[11].

Асабістае жыццё

правіць

Іржы Руснак жанаты, мае двух сыноў — Міхала (1989) і Томаша (1992)[12].

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць