Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага

Іркуцкае Таварыства Беларускай Культуры імя Яна Чэрскага (ІТБК) — згуртаванне беларусаў Іркуцка і Іркуцкай вобласці (Расія). Створана 31 мая 1996 года на першым З'ездзе беларусаў Іркуцкай вобласці.

Ініцыятарам стварэння грамадскай арганізацыі беларусаў у Прыбайкаллі быў Рудакоў Алег Васілевіч, які з'яўляецца Старшынёй ІТБК.

Задачы правіць

ІТБК — добраахвотная грамадска-асветніцкая арганізацыя, мэта якой адраджэнне і развіццё духоўных і культурных каштоўнасцей беларускага народа, узвышэнне яго самасвядомасці, распаўсюджанне і падтрымка нацыянальных звычаяў, рамёстваў, жыццёвага ўкладу і маральных асноў.

Дзейнасць правіць

На сённяшні дзень ІТБК вядзе працу па 19 асноўных напрамках, створана 10 філіялаў ва Усходняй Сібіры, падтрымліваецца кантакт з 14 раёнамі Іркуцкай вобласці.

Пры Таварыстве паспяхова дзейнічаюць 11 фальклорных ансамбляў, 1 Беларускі Народны хор, 3 танцавальныя групы. Пастаянна дзейнічаюць Маладзёжны клуб «Крывічы» і Дзіцячы клуб «Зярнятка», якія будуюць сваю працу па секцыях. Офіс знаходзіцца па адрасе: 664011, г. Іркуцк, вул. Чэхава, 2; у ім размяшчаюцца Бібліятэка Беларускай Літаратуры (адзіная беларуская ва ўсёй Расіі і адзіная нацыянальная ва ўсёй Іркуцкай вобласці), Музей-майстэрня «Беларуская хатка», рэдакцыя бюлетэня-газеты «Маланка», Кансультатыўны Цэнтр «Бусел» па пытаннях міграцыі і распаўсюдзе інфармацыі аб грамадзянскіх правах сярод перасяленцаў з Беларусі і іх нашчадкаў.

Постаці правіць

Сярод членаў Таварыства ёсць шмат вядомых у Іркуцку вучоных, пісьменнікаў, паэтаў, мастакоў, палітыкаў. У тым ліку Істомін Генадзь Васілевіч — намеснік старшыні Заканадаўчага сходу, Старшыня камітэта па бюджэце; Несцяровіч Генадзь Мікалаевіч — старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы Заканадаўчага сходу; Сямёнаў Вадзім Аляксандравіч — мэр горада Чаромхава і інш.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

Спасылкі правіць