Іркуцкая ГЭС
Іркуцкая гідраэлектрастанцыя — на рацэ Ангара ў Іркуцкай вобласці, у г. Іркуцк. ГЭС з'яўляецца першай прыступкай Ангарскага каскаду.
Іркуцкая ГЭС | |
---|---|
![]() | |
Дзяржава | Расія |
Статус | дзеючая |
Рака | Ангара |
Каскад | Ангарскі |
Год пачатку будаўніцтва | 1954 |
Гады ўводу першага і апошняга гідраагрэгатаў | 1956-1958 |
Асноўныя характарыстыкі | |
Устаноўленая магутнасць, МВт | 662,4 |
Тып ГЭС | плаціна-дэрывацыйная |
Разліковы напор, м | 26 |
Характарыстыкі абсталявання | |
Тып турбін | паваротна-лопасцевыя |
Колькасць і марка турбін | 8х |
Выдатак праз турбіны, м³/сек | 8х |
Колькасць і марка гідрагенератараў | 8х |
Магутнасць гідрагенератараў, МВт | 8х82,8 |
Асноўныя збудаванні | |
Тып плаціны | земляная насыпная, бетонная вадаскідная |
Вышыня плаціны, м | 44 |
Даўжыня плаціны, м | 2500 |
Шлюз | няма |
Уласнік | |
Уласнік | Иркуцкэнерга/Расмаёмасць |
Агульныя звесткі Правіць
Будаўніцтва Іркуцкай ГЭС пачалося ў 1950, скончана ў 1958. ГЭС з'яўляецца руславой, сумешчана з будынкам ГЭС. Склад збудаванняў ГЭС:
- бетонная вадазліўная плаціна;
- сумешчаны будынак ГЭС даўжынёй 240 м;
- земляная насыпная плаціна з суглінкавым ядром максімальнай вышынёй 44 м і даўжынёй 2500 м, якая складаецца з левабярэжнага, астраўнога, руславога і правабярэжнага участкаў.
Вышыня верхняга б'ефа над узроўнем мора (НПУ) складае 457 м. Па плаціне ГЭС праходзіць аўтадарожны пераход. Суднаходных шлюзаў ГЭС не мае, бо скразное суднаходства па Ангары адсутнічае, аднак месца для шлюзаў зарэзервавана.
Магутнасць ГЭС - 662,4 МВт, сярэднегадавая выпрацоўка - 4,1 млрд кВт · гадз. У будынку ГЭС ўсталявана 8 паваротна-лопасцевыя гідраагрэгатаў магутнасцю па 82,8 МВт, якія працуюць пры разліковым напоры 26 м. Абсталяванне ГЭС састарэла і зношанае, праводзіцца яго мадэрнізацыя.
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іркуцкая ГЭС
- Апісанне Іркуцкай ГЭС на сайце ААТ «Іркуцкэнерга» Архівавана 5 сакавіка 2014.
- Сайт інстытута «Гідрапраект»