Ірына Валянцінаўна Кадзюкова
Ірына Валянцінаўна Кадзюкова (нар. 25 ліпеня 1954, Мінск) — беларуская рэжысёр, мастак-мультыплікатар, аніматар, сцэнарыст, дацэнт Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта[1].
Ірына Валянцінаўна Кадзюкова | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 ліпеня 1954 (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | мастак-мультыплікатар, сцэнарыст, рэжысёр, мастачка |
IMDb | ID 3442650 |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў Мінску[1]. Скончыла філалагічны факультэт БДУ імя. Леніна ў 1981 годзе[1].
У 1974—1975 гадах вучылася на курсах мастакоў-мультыплікатараў пры Кіеўскай кінастудыі навукова-папулярных фільмаў[1].
У 1971—1988 гг. працавала на кінастудыі «Беларусьфільм» у студыі анімацыйных фільмаў спачатку ў якасці мастака-фазоўшчыка, затым аніматара. Як рэжысёр, мастак і аніматар зрабіла мноства анімацыйных уставак для навукова-папулярных, навучальных і мастацкіх фільмаў. Як рэжысёр афіцыйна дэбютавала ў ЭМТА «Дэбют» пры кінастудыі «Масфільм» у 1987 годзе. У 1988—1991 гг. працавала на студыі анімацыйнага кіно АБЦ (Мінск). З 1991 — ізноў .
Фільмаграфія
правіцьІрына Кадзюкова з’яўляецца рэжысёрам многіх анімацыйных фільмаў, для большасці з якіх з'яўляецца таксама і сцэнарыстам:
Год | Назва | Роля |
---|---|---|
1987 | Прытча пра Гасана | Рэжысёр |
1989 | Ноччу ў тэатры | Рэжысёр |
1992 | Сонца, Месяц і Воран Воранавіч | Рэжысёр |
1994 | Калядныя аповеды[2] | Рэжысёр, сцэнарыст |
1996 | Дзяўчынка з запалкамі | Рэжысёр, сцэнарыст |
1999 | Дзіўная вячэра на Куццю | Рэжысёр, сцэнарыст |
2000 | Прыпавесць пра Раство | Рэжысёр, сцэнарыст |
2002 | Сястра і брат | Рэжысёр, сцэнарыст |
2004 | Легенда пра лэдзі Гадзіву | Рэжысёр, сцэнарыст |
2006 | Залатыя падковы | Рэжысёр |
2006 | Салавей з цыклу «Гара самацветаў» | Рэжысёр, сцэнарыст |
2007 | Аповесць мінулых гадоў 2 | Рэжысёр |
2008 | Старажытная аповесць пра жыццё, каханне і іншыя цуды | Рэжысёр |
2010 | Было лета… | Рэжысёр |
2010 | Аповесць мінулых гадоў 4 | Рэжысёр |
2012 | Ясны сокал | Рэжысёр |
2014 | Фрэдрык Шапэн з цыклу «Казкі старога піяніна » | Рэжысёр |
2019 | Дантэ. Беатрычэ[3] | Рэжысёр |
Зноскі
- ↑ а б в г Кодюкова Ирина Валентиновна Архівавана 24 кастрычніка 2016. (руск.)
- ↑ Складаецца з двух фільмаў «Каляднае» і «Мяцеліца»
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2020. Праверана 1 студзеня 2020.
Спасылкі
правіць- Кодюкова Ирина Валентиновна (руск.)