Ірына Дзмітрыеўна Фарыён
Ірына Дзмітрыеўна Фарыён (укр.: Ірина Дмитрівна Фаріон; 29 красавіка 1964, Львоў[2] — 19 ліпеня 2024[1], Львоў[3]) — украінская мовазнаўца, палітычная і грамадская дзеячка. Сябра Палітрады УА «Свабода», народны дэпутат Украіны сёмага склікання[4], доктар філалагічных навук.
Ірына Фарыён | |
---|---|
укр.: Ірина Дмитрівна Фаріон | |
Дата нараджэння | 29 красавіка 1964 |
Месца нараджэння | Львоў |
Дата смерці | 19 ліпеня 2024[1] (60 гадоў) |
Месца смерці | Львоў |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Dmytro Farion[d] |
Маці | Фарыён Яраслава Сцяпанаўна[d] |
Дзеці | Sofia Semtsisin[d] |
Род дзейнасці | мовазнаўца, палітык, філолаг, педагог, выкладчыца ўніверсітэта, language activist |
Навуковая сфера | Філалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | Львоўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Івана Франко |
Партыя |
|
Член у | |
Узнагароды | |
Сайт | Афіцыйная старонка |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНараділася 29 красавіка 1964 года ў Львове. Выхоўвалася ў сям’і Яраславы Сцяпанаўны, бібліятэкара, і Дзмітрыя Іванавіча, сантэхніка Львоўскага завода газавай апаратуры.
У 1987 годзе скончыла філалагічны факультэт Львоўскага дзяржаўнага універсітэта імя Івана Франко. У 1996 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю і атрымала ступень кандыдата філалагічных навук. Працавала дацэнтам кафедры ўкраінскай мовы інстытута гуманітарных і сацыяльных навук Нацыянальнага ўніверсітэта «Львоўская палітэхніка».
З 2005 года з’яўлялася членам Усеўкраінскага аб’яднання «Свабода». У красавіку 2006 года — кандыдат у народныя дэпутаты Украіны ад УА «Свабода», № 3 у спісе. У верасні 2007 года — кандыдат у народныя дэпутаты Украіны ад УА «Свабода», № 3 у спісе. На выбарах у Львоўскую абласную Раду 2006 года была абрана дэпутатам. На выбарах у Львоўскую абласную Раду 2010 года перамагла ў мажарытарнай акрузе горада Львова, атрымаўшы высокі вынік падтрымкі сярод усіх мажырытаршчыкаў Львоўшчыны — 33 %. З 12 снежня 2012 года па 27 лістапада 2014 года — народны дэпутат Вярхоўнай Рады VII склікання.
Жыла ў Львове. Цяжка паранена 19 ліпеня 2024 года, памерла ў бальніцы.
Зноскі
правіць- ↑ Угару да: а б Ірина Фаріон померла після замаху у Львові — 2024. Праверана 19 ліпеня 2024.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1025645529 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
- ↑ https://www.rferl.org/a/ukraine-farion-shooting-lviv-language-parliament/33043439.html
- ↑ Ірына Дзмітрыеўна Фарыён
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ірына Дзмітрыеўна Фарыён